5 яечных жаўткоў
2 шклянкі малака
1/2 шклянкі цукру
1/2 шклянкі тлустых вяршкоў
сок і цэдра з паловы лімону
свежыя фрукты альбо цукаты
Жаўткі ўзбіце з вяршкамі. Дадайце лімонны сок і цэдру.
Закіпяціце малако з цукрам. Зніміце з агню і, памешваючы, павольна ўліце жаўткі з вяршкамі. Зноў пастаўце на агонь і награвайце, пакуль маса не закіпіць і не загусцее.
Атрыманую густую масу пералажыце на палатняную сурвэтку або некалькі слаёў марлі, завяжыце, дайце астыць і сцячы.
Перакладзіце масу ў вазачкі, упрыгожце фруктамі альбо цукатамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл