Звыш паловы (53%) уладальнікаў жывёл у Польшчы кажуць, што ў стрэсавых сітуацыях яны ахвотней праводзяць час са сваім чацвераногім гадаванцам, чым з партнёрам, сям'ёй, дзецьмі ці сябрамі. Аб гэтым піша выданне Super Express.
Глабальнае даследаванне, праведзенае кампаніямі Mars і Calm, у якім апытана больш за 30 000 уладальнікаў хатніх жывёл, паказвае, наколькі важны ўплыў сабак і катоў на самаадчуванне людзей. Жывёлы заахвочваюць нас адпачыць ад заняткаў, якія могуць павялічыць стрэс, такіх як бессэнсоўнае прагляданне тэлефонаў, хатнія справы, праца і многае іншае. Значная частка апытаных цэніць ціхую прысутнасць жывёлы, а 3/4 прызнаюць, што размова з гадаванцам аказвае на іх супакойваючы эфект.
Часам справа не ў тым, што жывёлы робяць, а проста ў тым, кім яны ёсць. Амаль палова польскіх уладальнікаў хатніх жывёл (49%) прызнаюць, што іх гадаванцы складаюць ім кампанію ў стрэсавыя моманты без неабходнасці размовы. У сваю чаргу, кожны восьмы чалавек (18%) знаходзіць суцяшэнне ў размове з хатнім гадаванцам, дзякуючы таму, што гэта дае ім «бяспечную прастору», каб выказаць свае страхі і праблемы без асуджэння або спадзяванняў.
«Мы любім сваіх хатніх жывёл, але часта не ўсведамляем, які пазітыўны эфект яны на нас аказваюць... Даследаванні паказваюць, што ўзаемадзеянне з жывёламі праз дотык павялічвае ўзровень аксітацыну ў арганізме. Вынікі нашага даследавання могуць дапамагчы большай колькасці людзей свядома цаніць маленькія, штодзённыя моманты радасці, якімі мы абавязаны нашым чацвераногім сябрам», — кажа доктар Тэмі Кінг (Tammie King), эксперт па даследаваннях Інстытута жывёлагадоўлі Уолтэма (WALTHAM).
нг