Матэвуш Жмія, які з’яўляецца членам Польскага метэарытнага таварыства. Членамі таварыства з’яўляюцца як навукоўцы – геолагі, астраномы, так і аматары, якія шукаюць і калекцыяніруюць метэарыты.
Матэвуш Жмія кажа, што гэта людзі, які хочуць мець кавалак космасу ў сябе дома, а таксама хочуць наладзіць больш блізкія навуковыя адносіны, паказваць іншым сваю калекцыю:
- Такім чынам, члены Польскага метэарытнага таварыства, як, напрыклад, я, удзельнічаюць у многіх мерапрыемствах, чытаюць лекцыі, паказваюць свае метэарыты таксама ў музеях. Мы стараемся папулярызаваць і развіваць гэтае супрацоўніцтва ў таварыстве, якое дзейнічае ў Польшчы, і мае такую мэту.
Члены таварыства дасканала ведаюць, адкуль на Зямлі метэарыты. Гэтымі ведамі яны дзеляцца з іншымі, паказваючы розныя тыпы метэарытаў, знойдзеныя як у Польшчы, так і на пустынях. Штогод Зямлі дасягае некалькі тысяч тон метэарытнага матэрыялу, аматары знаходзяць вельмі малую яго частку. Матэвуш Жмія адзначае, што яны робяць гэта ахвотна, бо метэарыты прылятаюць бясплатна:
- Метэарыты цыркулююць у Сонечнай сістэме паўсюдна. Гэта значыць, што гэта часткі старажытных планетоідаў, гэта часткі Марса, Месяца, а таксама вельмі прымітыўныя пароды, якія ўтварыліся на пачатку фарміравання Сонечнай сістэмы, якія потым зліпаліся ці не. І цяпер мы, круцячыся вакол Сонца, на паверхні Зямлі сутыкаемся з гэтымі пародамі практычна пастаянна. Штогод на Зямлю далятае некалькі тысяч тон метэарытнага матэрыялу, але мы знаходзім вельмі малую частку, гэта значыць дзясятак ці некалькі дзясяткаў кілаграмаў такіх метэарытаў у год. І мы робім гэта ахвотна, таму што, як я ўжо казаў, метэарыты прылятаюць да нас бясплатна, таму варта іх шукаць, варта знайсці, а потым вывучаць. Нам не трэба адпраўляць ракеты на мільёны долараў, усё, што нам трэба, гэта крыху цярпення і пільнае вока, каб заўважыць такія метэарыты на Зямлі.
Параўнанне метэарыты (зверху) з вугалем
Каб знайсці метэарыт, шукальнікі карыстаюцца навуковымі праектамі Польскай баліднай сеткі і новым SkyTunnel, які каля году таму заснаваў Матэвуш Жмія. У гэтай сетцы пабудаваныя некалькі дзясяткаў назіральных станцый. Цяпер іх амаль 40.
- І яны фіксуюць тое, што адбываецца ў небе 24 гадзіны ў суткі. Калі ў нас ёсць запіс падзення такога фрагмента ў нашу атмасферу, зроблены з некалькіх кропак краіны, мы можам аб'яднаць гэтыя запісы, можам вызначыць траекторыю такога метэарыта ў трохмернай прасторы, а пазней таксама зрабіць сімуляцыю месца, дзе метэарыт прызямліўся. І менавіта гэта мы зрабілі ў выпадку з метэарытам Дрэла ў лютым гэтага года. Мы запісалі, разлічылі і пазначылі месца пошуку. І, на шчасце, мы зрабілі гэта дакладна, таму што там было знойдзена 75 розных фрагментаў гэтага метэарыта.
Метэарыты каштоўныя, таму што гэта малыя машыны часу, якія расказваюць пра тое, як утварылася Сонечная сістэма, ад самых простых мінералаў да больш складаных, дадае Матэвуш Жмія:
- Яны каштоўныя, таму што ўтрымліваюць гэтую інфармацыю, і мы таксама можам атрымаць яе адносна танна. Гэта значыць праз нашы назіранні, праз нашы пошукі, не лятаючы ў космас, мы можам проста вывучыць іх і зрабіць на гэтай падставе высновы пра пачатак Сонечнай сістэмы. Па гэтай прычыне яны вельмі каштоўныя з навуковага пункту гледжання, але, вядома, яны таксама каштоўныя для калекцыянераў, бо яны крыху падобныя на творы мастацтва. Калекцыянеры купляюць метэарыты, абменьваюцца імі з музеямі, некаторыя перадаюць навуцы, некаторыя захоўваюць для сябе ў шуфлядах. Можна сказаць, што некаторыя таксама пабудавалі бізнес вакол метэарытаў. Насамрэч гэтымі метэарытамі абменьваюцца па ўсёй Польшчы і не толькі, бо ёсць калекцыянеры па ўсім свеце, якія шукаюць, а потым таксама перадаюць гэтыя метэарыты навуцы.
Як паказала падзенне метэарыту ў Чалябінску, у Расіі, яны могуць здзівіць. Усё ж Матэвуш Жмія пераконвае, што гэта вельмі рэдкая з’ява, метэарытаў баяцца не трэба. Большую пагрозу ўяўляе касмічнае смецце:
- Навукоўцы спрабуюць назіраць за найбольш небяспечнымі целамі ў космасе, каб прадказаць, ці дасягнуць яны Зямлі, і ці будуць яны ўяўляць для нас пагрозу, але здараюцца нечаканасці, як, напрыклад, у Чалябінску. Метэарыт ляцеў з боку Сонца, быў незаўважны, упаў у атмасферу, распаўся ў атмасферы, стварыў магутную ўдарную хвалю, якая разбіла вокны, параніла тысячы людзей, таму метэарыты небяспечныя, але такое здараецца вельмі рэдка. Я думаю, што касмічнае смецце ў цяперашні час больш небяспечнае. Напрыклад, нядаўна над Польшчай была верагоднасць таго, што зонд, які павінен быў дасягнуць Венеры, упадзе на нашу краіну, савецкі, 50-гадовы, цалкам некіравальны ён круціўся вакол Зямлі. Здаецца, ён упаў каля Перу, магчыма, нават у акіян, таму шкоды не прычыніў, але на арбіце Зямлі тысячы такіх касмічных абломкаў. Яны круцяцца вельмі блізка ад нас, яны могуць патрапіць у атмасферу ў любы момант, яны таксама могуць выклікаць сутыкненні адзін з адным. Зонд, які больш не працуе, можа сутыкнуцца з іншым зондам, які зараз працуе. Таму я бачу больш пагроз у тым, што мы самі запусцілі ў космас, і над чым не маем кантролю, чым у метэарытах, якія падаюць, але ўсё яшчэ адносна рэдка дасягаюць Зямлі.
ав