Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з кропам па-польску (РЭЦЭПТ)

27.08.2025 08:02
Наш суп смачны, сытны, пахучы і арыгінальны.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з кропам па-польску
Кропpixabay.com/jyliagorbacheva/free licence use

гароднінны булён – 1 л

молаты мускатны арэх – 0,5 чайнай лыжкі

свежы кроп – 25 г

корань пятрушкі – 2 шт.

лаўровы ліст – 3 шт.

морква – 2 шт.

масла сметанковае – 1 сталовая лыжка

алей – 1 сталовая лыжка

смятана 18% – 1 сталовая лыжка

духмяны перац – 7 гарошынак

бульба – 500 г

вяршкі 30% – 100 мл

сок квашанай капусты – 200 мл

соль, кмен і чорны перац па смаку

Моркву, пятрушку і бульбу наразаем кубікамі, а затым абсмажваем у рондалі на разагрэтым алеі з маслам.

Да гародніны дадаем мускатны арэх і кмен. Перамешваем і смажым каля 15 хвілін. Дадаем лаўровыя лісты і духмяны перац ды зноў крыху смажым.

Абсмажаную гародніну заліваем булёнам, солім і перчым. Варым на малым агні каля 10 хвілін.

Вяршкі заліваем лыжкай супу і размешваем, каб яны не згарнуліся. Затым уліваем у рондаль і замешваем.

Сок квашанай капусты дадаем паступова, спрабуючы суп на смак. Калі хочацца больш кіслага смаку, то дадаем больш соку.

Дадаем нарэзаны кроп (разам са сцёбламі) і яшчэ трохі варым. Прыпраўляем соллю і перцам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец