Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім соус з шампіньёнаў па-польску (РЭЦЭПТ)

16.09.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і надзвычай смачны соус, які будзе пасаваць да шматлікіх страў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім соус з шампіньёнаў па-польску
Шампіньёныpixabay.com/manfredrichter/free for commercial use

Інгрэдыенты

300 г грыбоў шампіньёнаў

1 малая цыбуля

1 зубчык часныку

1 сталовая лыжка алею

1 сталовая лыжка масла

1/3 шклянкі смятаны 30%

соль і перац па смаку

2 сталовыя лыжкі нарэзанай пятрушкі

Шампіньёны памыйце і асушыце, парэжце тонкімі скрылікамі. Цыбулю парэжце дробнымі кубікамі, часнык натрыце на дробнай тарцы.
На патэльні разагрэйце алей і пасмажце цыбулю да румянага колеру. Дадайце часнык і шампіньёны, смажце прыкладна 5–7 хвілін, перыядычна памешваючы, пакуль не выпарыцца вадкасць. Шампіньёны павінны мець залацісты колер.

Пасаліце, дадайце масла і пятрушку, смажце яшчэ каля 3 хвілін.
Затым дадайце смятану і перац. Давядзіце да кіпення і зніміце з агню.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў соусу

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец