Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім слівы пад пясочным цестам (РЭЦЭПТ)

23.09.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і смачны дэсерт.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім слівы пад пясочным цестам
Слівыpixabay.com/congerdesign/Free for commercial use

1 кг сліў

сок з 1 апельсіна

1 чайная лыжка карыцы

4 сталовыя лыжкі цукру

8 сталовых лыжак аўсяных шматкоў тыпу «Геркулес»

1/2 шклянкі яблычнага соку

пясочнае цеста

150 г мукі

100 г масла

80 г цукровай пудры

дробка солі

Памыйце слівы, разрэжце іх напалову і выдаліце костачкі. Да сліў дадайце апельсінавы сок, карыцу, цукар і перамяшайце.

У міску дадайце муку, нарэзанае кубікамі халоднае масла, цукровую пудру і соль. Расцірайце інгрэдыенты пальцамі на працягу некалькіх хвілін, каб атрымалася крошка.

Разагрэйце духоўку да 180°C. Высыпце аўсяныя шматкі на дно формы для запякання, паліце іх яблычным сокам. Затым раскладзіце зверху слівы, выліце сок, які з іх выцек. Пасыпце крошкай і выпякайце ў разагрэтай духоўцы прыблізна 35-40 хвілін да залаціста–карычневага колеру. Пасыпце цукровай пудрай і падавайце, напрыклад, з марожаным.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў дэсерту

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец