Беларуская Служба

У Польшчы плануюць увесці абавязковыя тэхагляды для аўтамабіляў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС

23.09.2025 12:20
Да гэтага часу аўтамабілі, між іншым, з Украіны і Беларусі, не былі абавязаны праходзіць польскі тэхагляд.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Тысячы замежных аўтамабіляў, галоўным чынам з Украіны і Беларусі, штодня ездзяць па польскіх дарогах, нягледзячы на тое, што многія з іх не маюць дзейснага тэхагляду.

Дзеючыя правілы дазваляюць кіроўцам гэтых транспартных сродкаў скарыстацца прававой лазейкай, што, у сваю чаргу, выклікае заклапочанасць з нагоды бяспекі дарожнага руху. Міністэрства інфраструктуры Польшчы ўжо працуе над вырашэннем гэтай праблемы, паведамляе старонка auto-swiat.pl.

Чаму ўрад хоча ўвесці абавязковыя правілы тэхагляду?

Польскія кіроўцы абавязаны рэгулярна праводзіць тэхагляд сваіх транспартных сродкаў пад пагрозай суровых пакаранняў, у тым ліку канфіскацыі пасведчанняў аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

Тым часам аўтамабілі з-за ўсходняй мяжы, якія не падпадаюць пад польскую сістэму тэхнічнага агляду, не падпадаюць таксама пад санкцыі.

Эксперты адзначаюць, што адсутнасць правілаў, якія патрабуюць праходжання тэхнічных аглядаў гэтых транспартных сродкаў у Польшчы, адкрывае магчымасць ігнараваць іх тэхнічны стан. Міністэрства інфраструктуры хоча памяняць гэтую сітуацыю і прыўнесці большы парадак у адпаведнасці са стандартамі ЕС.

Аўтамабілі з Украіны ў Польшчы павінны праходзіць тэхагляд

Прапанаваныя змены патрабуюць абавязковага праходжання тэхнічнага агляду ў Польшчы для аўтамабіляў з краінаў, якія не ўваходзяць у ЕС, але ездзяць па польскіх дарогах. Міністэрства лічыць, што ўвядзенне такіх правілаў павысіць бяспеку дарожнага руху і забяспечыць роўнасць перад законам для ўсіх карыстальнікаў транспартных сродкаў.

Колькі аўтамабіляў з украінскімі нумарамі ездзіць па Польшчы?

З пачатку вайны ва Украіне быў зафіксаваны прыток больш за 140 000 аўтамабіляў з-за ўсходняй мяжы, асабліва з Украіны і Беларусі. Колькі з іх у рэшце рэшт засталося ў Польшчы?Дакладна невядома, бо многія з іх маглі пераехаць далей на Захад. Аднак, несумненна, гаворка ідзе пра тысячы аўтамабіляў, якія пастаянна ездзяць па польскіх дарогах. Дзеючая сістэма робіць практычна немагчымай эфектыўную праверку іх тэхнічнага стану. Дадаткова, некаторыя з гэтых транспартных сродкаў рэгулярна перасякаюць мяжу, што яшчэ больш ускладняе кантроль.

аз

У Польшчы рэкордна мала таксі: штодня з вуліц знікае пяць таксовак

19.08.2025 17:43
Упершыню колькасць фірм упала ніжэй за 50 тысяч, а штодня з вуліц знікаюць чарговыя таксі.