Цеста
200 г мукі
150 г масла пакаёвай тэмпературы
90 г цукру
Яблычная начынка
1,5-2 кг яблыкаў (найлепш кіслыя, напрыклад, «Ранет» або «Антонаўка», але ў гэтым дэсерты можна выкарыстоўваць практычна любы гатунак)
2 сталовыя лыжкі цукру
1 сталовая лыжка масла
1 стручок ванілі або 1 чайная лыжка ванільнага цукру
1 чайная лыжка карыцы
1 жменя разынак
Змяшайце ўсе інгрэдыенты на цеста, пажадана ўручную, і пастаўце ў халадзільнік. Можна зрабіць больш цеста, яго замарозіць і выкарыстоўваць пазней.
Ачысціце яблыкі і нарэжце іх на восем частак. Растапіце масла на патэльні і дадайце нарэзаныя яблыкі. Дадайце 2 сталовыя лыжкі цукру, карыцу, ваніль і разынкі. Перамяшайце і тушыце на малым агні каля 5-10 хвілін.
Выкладзеце яблыкі ў форму для запякання і раўнамерна рассыпце на версе пясочнае цеста.
Выпякайце каля 40-45 хвілін пры тэмпературы 180°C.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
відэа: адзін з варыянтаў дэсерту
слухайце аўдыёфайл