Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухні: робім бульбяную запяканку з каўбасой (РЭЦЭПТ)

14.10.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухні: робім бульбяную запяканку з каўбасой
Бульбаcongerdesign/pixabay.com/Free for commercial use

Інгрэдыенты

бульба – 12 шт.

каўбаса – 3 колцы

цыбуля – 1 шт.

сыр «Гаўда» – 200 г

вяршкі 12% – 350 г

яйка – 1 шт.

молатая салодкая папрыка – 1 ч.л.

соль – 2 ст.л.

сушанае арэгана – 0,3 ч.л.

сушаны чабор – 0,3 ч.л.

алей – 1 ст.л.

сметанковае масла – 30 г

чорны перац па смаку

Памыйце і ачысціце бульбу. Наліце ваду ў рондаль і дадайце 1,5 сталовыя лыжкі солі. Дадайце бульбу і варыце 20 хвілін. Бульба не павінны да канца зварыцца – яна павінна быць крыху цвердаватая.

Ачысціце і нарэжце цыбулю. Разрэжце каўбасу напалову, затым нарэжце яе паўмесяцамі.
Разагрэйце алей на патэльні і абсмажце цыбулю. Калі яна стане празрыстай, дадайце нарэзаную каўбасу і змажце на залацісты колер. У канцы запраўце ўсё папрыкай і перамяшайце.

Натрыце сыр. Дадайце ў частку сыра смятану, яйка і астатнія спецыі. Старанна перамяшайце. Нарэжце бульбу скрылікамі.

Змажце форму для запякання маслам, затым выкладайце пластамі бульбу, сыр, каўбасу і цыбулю. Паўтарыце яшчэ раз, затым зверху заліце ўсё яечнай сумессю і пасыпце сырам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец