Беларуская Служба

«Вяртанне імёнаў — гэта таксама крок да свабоды». Беларусы ўдзельнічалі ў акцыі памяці ахвяр сталінізму

30.10.2025 11:47
Памяць пра тых, каго знішчыла сістэма, не знікае — яе вяртаюць галасы жывых, калі яны прамаўляюць забытыя імёны і адмаўляюцца маўчаць. 
Аўдыё
  • «Вяртанне імёнаў — гэта таксама крок да свабоды». Беларусы ўдзельнічалі ў акцыі памяці ахвяр сталінізму
   , ,  29  2025 .
Жалобная акцыя «Вяртанне імёнаў», Варшава, 29 кастрычніка 2025 г.Фота: Беларуская служба Польскага радыё, https://www.polskieradio.pl/396

29 кастрычніка ў розных гарадах свету ўжо пятнаццаты год запар праходзіла жалобная акцыя «Вяртанне імёнаў», арзанізаваная Таварыствам «Мемарыял». У гэты дзень тысячы людзей становяцца ў чаргу, каб уголас прачытаць імёны тых, каго расстралялі, вывезлі ў лагеры ці замучылі карныя органы савецкай улады.

У Варшаве ўдзельнікі сабраліся ў Скверы Яна Твардоўскага, дзе гучалі імёны ахвяраў на розных мовах — польскай, украінскай, беларускай, татарскай, ромскай, яўрэйскай і іншых. Для адных гэта дзень асабістай памяці пра закатаваных родных і прашчураў, для іншых — грамадзянскі жэст салідарнасці і сведчанне таго, што чалавечае жыццё і годнасць не павінны быць ахвярай гвалту з боку дзяржавы.

Сёлета акцыя набыла асаблівае гучанне на фоне вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны, палітычных рэпрэсій у Беларусі ды Расіі. У кантэксце масавых забойстваў і рэпрэсій, учыненых дзяржавай расійскай дзяржавай і яеным марыянетачным рэжымам у Белаырусі — спадкаемцамі сталінскай сістэмы, успамін пра цану чалавечага жыцця гучыць асабліва востра.

Ігар Станкевіч Ігар Станкевіч

Даследчык сталінскіх рэпрэсій і дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве Ігар Станкевіч падкрэсліў, што тэма савецкага тэрору ў Беларусі застаецца замоўчанай:

«У нашай краіне пра сталінскія рэпрэсіі гаварыць забаронена. Гэта тэма табуяваная. А сёння ўлады нават спрабуюць перапісаць гісторыю, выдаючы ахвяр сталінізму за нібыта ахвяр нацызму. Гэта хлусня. Дзяржава робіць тое самае, што і бальшавікі, калі забівалі і хавалі праўду ад сваякоў  — працягвае нахабна хлусіць. Таму вельмі важна гаварыць пра гэта цяпер, асабліва калі мы бачым новыя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі ўжо пяты год», — распавядаў гісторык.

На акцыі гучалі імёны беларусаў, палякаў, украінцаў, літоўцаў, яўрэяў і прадстаўнікоў іншых народаў. Гэта былі настаўнікі, калгасніцы, вучоныя, хатнія гаспадыні — людзі розных прафесій і абсалютна розны лёсаў, іх яднала толькі адно  — савецкая ўлада назвала іх ворага народа.


Удзельнікі акцыі бяруць спісы ахвяр тэрору, каб пазней прачытаць іх перад грамадою   Удзельнікі акцыі бяруць спісы ахвяр тэрору, каб пазней прачытаць іх перад грамадою  

Удзельнік акцыі Вячаслаў Чэрнеў, цюрколаг, адзначыў, што чытанне гэтых імёнаў — асабіста цяжкі, але неабходны акт памяці:

«Гэта вельмі складана — чытаць біяграфіі людзей, якіх я ведаю па дакументах, жыццё і працу, якіх я вывучаў, бо я чытай татарскі і азербайджанскі спісы Мемарыялу. Сярод іх былі мае калегі, вучоныя, філолагі. Але побач — простыя жанчыны, хатнія гаспадыні, маладыя дзяўчаты. Мы не можам прачытаць усе мільёны імёнаў, але павінны памятаць, што гэта былі жывыя людзі, са сваімі марамі і надзеямі. І многіх забілі толькі за тое, што яны любілі сваю культуру і мову.Пазней многіх рэабілітавалі, выдалі адпаведныя паперкі. Але што з гэтага? Калі чалавека ўжо не вернеш. А ў многіх народаў: беларусаў, татараў, украінцаў ды многіх іншых, быў вынішчаны цвет нацыі, яе стрыжань...»,  — адзначыў навуковец.

Адна з удзельніц жалобнай акцыі, беларуску, звярнула ўвагу на цыклічнасць гісторыі ў сябе на радзіме:

«Гісторыя цыклічная. Я ўпэўнена, што праз дзесяцігоддзі людзі будуць вяртаць імёны не толькі ахвярам сталінізму, але і тым, хто цяпер пакутуе ад рэпрэсій у Беларусі. Некаторым з іх мы не можам вярнуць імёны, бо цяпер мы нават пра іх не ведаем, але мы павінны будзем даведацца і  памятаць, і гаварыць пра іх. Гэта — таксама форма супраціву».

Арганізатары падкрэсліваюць: вяртанне імёнаў — гэта не толькі даніна памяці, але і маральны абавязак перад сучаснасцю. Бо зрынанне кожнай дыктатуры пачынаецца з праўды пра мінулае.

Слухайце аўдыё!

эж

У Расіі адраджаецца сталінізм - аглядальнік

05.05.2025 19:03
Аднак праслаўленне Сталіна – гэта інструмент для Крамля па трыманні грамадства пад кантролем. Для эліт пуцінская адміністрацыя праводзіць курс на ўсталяванне новай арыстакратыі.

Андрэй Хадановіч: Святлана Алексіевіч – поліфанія болю ў беларускай літаратуры

24.07.2025 15:14
Беларуская літаратура лічыцца нялёгкім чытвом, а творчасць Святланы Алексіевіч – выпадак сапраўднага згустку болю і перажыванняў, шматгалосся закладнікаў камуністычнай утопіі.

Беларусы Уроцлава: Пакуль мы памятаем, ніводная куля не перакрэсліць наш народ

30.10.2025 06:40
Гэта дзень памяці прадстаўнікоў беларускай культуры, расстраляных сталінскімі карнікамі ў Мінску 1937-га года. У гэты дзень ва ўсім свеце беларусы ладзяць вечарыны памяці.