Беларуская Служба

Разбурае падстраўнікавую залозу, крывяносную сістэму і пагаршае самаадчуванне. Але ў Польшчы гэта ядуць па 40 кг на чалавека ў год!

05.11.2025 15:08
Жыхары Польшчы ядуць гэты прадукт кожны дзень, а ён разбурае падстраўнікавую залозу і сэрца, сеючы хаос у арганізме, і, што найгорш, ён усюды: у каве, хлебе і запраўцы для салаты.
 .
Ілюстрацыйнае фота.pixabay.com

Статыстыка бязлітасная – мы зʼядаем па 40 кілаграмаў на чалавека ў год, піша dziennik.pl.

Цукар – чаму мы спажываем яго так шмат?

Гэта не толькі слодычы. Цукар ёсць амаль ва ўсіх апрацаваных прадуктах – ёгурце, соку, кашах, хлебе і нават гатовых супах. Людзі часта ўжываюць яго несвядома, таму што ён замаскіраваны пад іншыя інгрэдыенты. А вось вытворцы любяць цукар – ён узмацняе смак, і арганізм хутка прывыкае да яго.

Эксперты адназначна кажуць – лішак цукру – гэта бомба запаволенага дзеяння. Вось што гэта робіць з арганізмам:

  • перагружае падстраўнікавую залозу і прыводзіць да дыябету 2 тыпу,
  • пашкоджвае крывяносныя сасуды, павялічваючы рызыку інфаркту і інсульту,
  • пагаршае стан скуры і паскарае старэнне,
  • паніжае імунітэт і парушае кішачную мікрафлору,
  • выклікае гарманальны дысбаланс і праблемы з канцэнтрацыяй увагі,
  • уплывае на перапады настрою і якасць сну,
  • павялічвае рызыку дэпрэсіі і атлусцення.


Паводле дадзеных Галоўнай санітарнай інспекцыі, сярэдні паляк зʼядае 40 кг цукру ў год. Гэта эквівалентна ўжыванню больш за 20 чайных лыжак у дзень – кожны дзень, круглы год. Тым часам СААЗ рэкамендуе не больш за 6 чайных лыжак у дзень.

Цукар і псіхічнае здароўе – гэта не адразу відаць

Гаворка ідзе не толькі пра вагу або вынікі аналізаў. Лішак цукру таксама ўплывае на мозг – ён паніжае настрой, павялічвае стомленасць і парушае сон. Чым больш вы ясце, тым цяжэй сканцэнтравацца,

а вячэрнія спады энергіі часта выкліканыя не стомленасцю, а рэзкім падзеннем узроўню глюкозы ў крыві.

Ці можна нешта з гэтым зрабіць?

Так, і вам не трэба адмаўляцца ад усяго. Галоўнае – уважліва чытаць этыкеткі і выключаць цукар, схаваны там, дзе вы яго не чакаеце. Таксама варта замяніць салодкія стравы садавінай, арэхамі або гароднінай з хумусам.

вх