Беларуская Служба

Эксперт: не ўсе беларусы хочуць змен, рэжым не пойдзе на аслабленне рэпрэсій

24.11.2025 15:09
На дадзены момант сацыёлагі заўважаюць у Беларусі рост значнасці эканамічных праблем для грамадства. У людзей не стае грошай, скарачаецца спажывецкая ўпэўненасць беларусаў, якія чакаюць, што дзяржава дасць ім магчымасць зарабляць. Такую заклапочанасць выказваюць траціна беларусаў, большасці грамадства сітуацыя адпавядае, звяртае ўвагу адмысловец. 
Ілюстрацыйны здымакImage by ASchuehlein from Pixabay/CC0

З апублікаванага даследавання «Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?», які падрыхтаваў старэйшы даследчык Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў вынікае, што ў апошнія гады ў Беларусі ваенны фактар пачаў па крысе губляць сваю вастрэнню. У грамадстве пачаў размывацца вобраз рэжыму міратворца разам з абвастрэнням эканамічных праблем. У першую чаргу беларусаў хвалююць нізкія заробкі, рост цэн і маленькія пенсіі.

Апроч таго беларускае грамадства чакае ад дзяржавы лепшага забеспячэння правоў і свабодаў грамадзян і магчымасці зарабляць, кажа Генадзь Коршунаў.

— У людзей узнікае пытанне, а што мусіць дзяржава рабіць? Як рэагаваць на сучасныя праблемы, які стаяць перад грамадствам? Як гэта не дзіўна, адной з галоўных задач называюць забеспячэння правоў і свабодаў грамадзян. У даследаванні гэтую задачу абазначылі 42% апытаных. Амаль адразу за ёй, стаіць задача даць магчымасць зарабляць.

40% беларусаў лічаць, што галоўнай здачай дзяржавы з'яўляецца даваць магчымасць людзям зарабляць. 36% назвалі нейтралітэт ды няўдзел у войнах. Ці дзяржава ў руках Лукашэнкі з памагатымі, пачуе гэтыя чаканні грамадства? Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Усава.

— Гэтыя дадзеныя паказваюць, што для большасці насельніцтва сітуацыя ў краіне прымальная. Змен хочуць толькі траціна грамадства, як было і раней. У звязку з гэтым уладам не абавязкова змяняць сваю ўнутраную палітыку, бо выклікаў ды рызыкі няма. Рэпрэсіі зрабілі сваю справу – незадаволенасць знікла. У рэжыму Лукашэнкі сітуацыя сёння стабільная.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

 

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі