Беларуская Служба

Рэкордная колькасць палякаў давярае прэзідэнту Наўроцкаму — вынікі сацапытання

25.11.2025 13:33
Вынікі апытання сведчаць аб выразным росце даверу да кіраўніка дзяржавы і стабільнасці падтрымкі ключавых дзяржаўных дзеячаў.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкіprezydent.pl/Mikołaj Bujak/KPRP

Паводле апытання Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў (IBRiS), праведзенага для партала Onet, прэзідэнт Караль Наўроцкі паказаў свой найлепшы вынік у гісторыі гэтых вымярэнняў. Давер да кіраўніка дзяржавы выказалі 51,8% рэспандэнтаў, што на 4,9% больш, чым у кастрычніку. Недавер да Наўроцкага задэкларавалі 41,9% апытаных.

На другім месцы апынуўся віцэ-прэм’ер і кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, якому давяраюць 40,3% удзельнікаў апытання. Недавер да кіраўніка дыпламатычнага ведамства выказалі 49,8% рэспандэнтаў.

Трэцюю пазіцыю займае маршалак Сейма і сустаршыня партыі «Новыя Левыя» Уладзімеж Чажасты — узровень даверу да яго склаў 39,6%, у той час як 47% апытаных выказаліся недаверам да палітыка.

На чацвёртым месцы — віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Давер да яго выказалі 37,7% удзельнікаў даследавання.

Апытанне IBRiS было праведзена 21–22 лістапада 2025 года метадам тэлефоннага інтэрв’ю (CATI) на выбарцы 1100 паўналетніх грамадзян Польшчы. Агучаныя вынікі сведчаць аб выразным росце даверу да кіраўніка дзяржавы і стабільнасці падтрымкі ключавых дзяржаўных дзеячаў.

эж

«Do zobaczenia Karolku» – паліцыя праводзіць разбіральніцтва з-за пагрозаў на адрас прэзідэнта Наўроцкага

15.11.2025 14:28
Паводле інфармацыі варшаўскай паліцыі, цяпер вядзецца разбіральніцтва ў сувязі з паведамленнем на платформе X, якое нібыта ўяўляла сабой пагрозу на адрас прэзідэнта Караля Наўроцкага.