Беларуская Служба

Цэнтры псіхічнага здароўя павінны былі вырашыць частку праблем псіхіятрыі, а стварылі новыя

17.12.2025 18:05
 Праблема праекту ЦПЗ у тым, што адсутнічаюць рэальныя інструменты яго ацэнкі.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com

Пілотная праграма ў цэнтрах псіхічнага здароўя (ЦПЗ), якія пачалі дзейнічаць у 2018 годзе, спрыяе злоўжыванням, яна дала магчымасць стварыць прыбытковы бізнес, — чытаем у газеце Rzeczpospolita. Як адзначае выданне, Цэнтры псіхічнага здароўя (ЦПЗ) «павінны рэалізаваць мадэль грамадскай псіхіятрыі — лакальна і блізка да дому», у адрозненне ад мадэлі, што грунтуецца на ізаляцыі пацыентаў у псіхіятрычных шпіталях.

«Ідэя праекту з’яўляецца слушнай, але на практыцы ён спрыяў стварэнню прыбытковай бізнес-мадэлі для абраных», — падкрэслівае выданне.

Праект стартаваў у 2018 годзе і павінен быў доўжыцца тры гады, аднак дагэтуль не завершаны. Да гэтага часу ён абышоўся ў 8 млрд злотых; толькі летась выдаткі склалі 2 млрд. Як паведамляе выданне, за гэты час паслугамі ЦПЗ карысталіся крыху больш за паўмільёна пацыентаў, у той час як у дзяржаўнай сістэме лячыліся 1,38 млн дарослых пацыентаў.

«Цэнтры псіхічнага здароўя лечаць менш пацыентаў, чым дзяржаўная сістэма на тэрыторыях, не ахопленых пілотам. (…) Адначасова выдаткі, прызначаныя на пацыентаў ЦПЗ, на 92% вышэйшыя за выдаткі на пацыентаў па-за зонай праекту», — адзначае выданне. У цяперашні час дзейнічае 117 цэнтраў псіхічнага здароўя, якія ахопліваюць палову тэрыторыі краіны.

«Аднак праблема праекту ЦПЗ у тым, што адсутнічаюць рэальныя інструменты яго ацэнкі. Напрыклад, няма дадзеных пра чэргі, колькі трэба чакаць у параўнанні з іншымі магчымасцямі скарыстацца парадай псіхіятра. Такая мадэль, пазбаўленая рэальных паказчыкаў якасці паслуг і вынікаў для здароўя, можа спрыяць злоўжыванням», — дадае газета.

нг