Яечныя рулецікі з грыбамі – рэцэпт са старой кулінарнай кнігі з 1861 года.
Інгрэдыенты
яйкі
вараныя грыбы (лясныя або шампіньёны)
цыбуля
сметанковае масла
паніровачныя сухары
соль
перац
Адвараныя грыбы (свежыя, марожаныя альбо сушаныя) дробна нарэжце.
Цыбулю дробна нарэжце і абсмажце ў вялікай колькасці сметанковага масла. Дадайце грыбы, пасаліце і паперчыце. Яйкі ўзбіце. Выліце на патэльню такую колькасць узбітых яек, каб атрымаўся адзін блін. На гатовы яечны блін палажыце тонкім пластом начынку, затым яго скруціце, каб атрымалася трубачка. Нарэжце яе на кавалачкі. Кожны з іх акуніце ва ўзбітым яйку, затым абкачайце ў паніровачных сухарах і абсмажце на алеі з усіх бакоў на румяны колер.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл