Беларуская Служба

У Варшаўскім універсітэце запусцілі праект «Навука правярае»

07.01.2026 13:45
У грамадскім жыцці ўзрастае скептыцызм у адносінах да навукі.
Варшаўскі ўніверсітэтKamyq/pixabay.com/CCO

- Мы выкрыем і растлумачым механізмы, з дапамогай якіх функцыянуюць і ствараюцца фэйкавыя навіны. Мы будзем маніторыць інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, каб выяўляць фальшывыя навуковыя навіны, – абвясціў намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Анджэй Шэптыцкі ў інтэрв'ю газеце «Rzeczpospolita» ў сераду.

Ён згадаў пра ўзрастаючы скептыцызм у адносінах да навукі, які назіраецца ў грамадскім жыцці. – Гэта карэлюе, прынамсі, у Польшчы, але і ў іншых заходніх краінах, з ростам важнасці папулісцкіх сіл, – адзначыў ён.

Як падкрэсліў Шэптыцкі, у свеце, якім кіруюць алгарытмы, «сутнасная дзейнасць усё больш саступае несутнаснай». – Навуковец, які кажа, што вакцыны шкодныя, мае лепшую «карʼеру», чым той, хто кажа пра калектыўны імунітэт, узровень вакцынацыі або эфектыўнасць вакцыны ў 80%, – заявіў ён.

Паводле слоў намесніка міністра навукі, з гэтым можна змагацца рознымі спосабамі.

- Пры падтрымцы міністэрства мы запусцілі спецыяльны праект у Варшаўскім універсітэце пад назвай «Навука правярае», мэтай якога зʼяўляецца супрацьдзеянне навуковай дэзінфармацыі, – растлумачыў ён.

Анджэй Шэптыцкі дадаў, што мэта – прасоўваць навуку, дэманстраваць яе важнасць, развіваць сацыяльную ўстойлівасць да дэзінфармацыі і ўмацоўваць дыялог паміж акадэмічнай супольнасцю і яе сацыяльным асяроддзем.

– Мы выкрыем і растлумачым механізмы, з дапамогай якіх функцыянуюць і ствараюцца фэйкавыя навіны. Мы будзем маніторыць інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, каб выяўляць фэйкавыя навуковыя навіны. Мы таксама будзем абвяргаць іх праз спецыяльныя акаўнты ў сацыяльных сетках, – абвясціў Шэптыцкі.

Rzeczpospolita/ав