Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.
1 цвятная капуста
паніровачныя сухары
сыр «Пармезан»
1 сталовая лыжка масла
1 сталовая лыжка мукі
30% смятана
4 жаўткі
Зварыце цалкам цвятную капусту. Пакуль капуста варыцца, прыгатуйце соус бешамель: растапіце 1 сталовую лыжку масла, дадайце сталовую лыжку мукі з горкай, затым смятану (так, каб атрымаўся густы соус, падобны на пудынг). Дакладна памешвайце, каб пазбегнуць камякоў. У соус можна дадаць сыр пармезан і жаўткі. Запраўце соллю і перцам.
Пакладзіце вараную цвятную капусту цалкам у форму для запякання. Паліце цвятную капусту соусам бешамель, пасыпце сырам пармезан і паніровачнымі сухарамі. Зверху пакладзіце кавалачкі масла. Выпякайце пры тэмпературы 180 градусаў да залаціста–карычневага колеру.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл