Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуе суп-крэм з зялёнага гарошаку паводле рэцэпту з 1917 года (РЭЦЭПТ)

28.01.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і арыгінальны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуе суп-крэм з зялёнага гарошаку паводле рэцэпту з 1917 года
Гарошак Pixabay.com/marinazhurbenk/CC0 Creative Commons

1 упакоўка зялёнага замарожанага гарошаку

1 цыбуліна

1 літр гародніннага булёну

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

1 сталовая лыжка мукі

смятана

соль

перац

Высыпце гарошак у рондаль і заліце булёнам. Вадкасці павінна быць на 1 см больш за слой гарошаку.

Цыбулю дробна парэжце, абсмажце на лыжцы масла і дадайце ў рондаль. Варыце гарошак 20-30 хвілін.

Растапіце сталовую лыжку сметанковага масла, дадайце муку і, інтэнсіўна мяшаючы, зрабіце соус. Вараны гарох прапусціце пра блэндар, каб атрымаўся аксамітны крэм, дадайце соус, перамяшайце і яшчэ варыце некалькі хвілін.

Падавайце з лыжкай смятаны альбо вяршкоў. Можна дадаць грэнкі і пасыпаць цёртым сырам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец