Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Дэмаграфія — па-за ўвагай ураду Польшчы

30.01.2026 12:12
Паводле дэмаграфічных мадэляў, калі нічога не зменіцца, у 2100 годзе ў Польшчы будзе толькі 11,2 млн жыхароў, а ў 2200 — каля 1,1 млн.
Павятовай Польшчы пагражае дэмаграфічны калапсMyriams-Fotos/pixabay.com/CC0

Польшча перажывае адзін з найцяжэйшых дэмаграфічных крызісаў у сваёй гісторыі, але законы, распрацаваныя ўрадам, амаль не ўлічваюць праблемы нараджальнасць. Пра гэта піша газета Rzeczpospolita, якая прааналізавала  новыя законапраекты.

Кожны законапраект у Польшчы павінен мець ацэнку наступстваў яго прыняцця. Сярод іншага, у такой ацэнцы ёсць пункт «дэмаграфія» — з месцам для тлумачэння наступстваў. Але, як адзначае выданне, гэтае поле часта застаецца пустым. Нават у тых законах, якія непасрэдна тычацца сям’і і рынку працы: пра партнёрскія саюзы, рэформу Інспекцыі працы, праграмы сацыяльнай падтрымкі бацькоў, ільготны крэдыт на жытло пад 0%.

Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі прызнае, што рэформа Інспекцыі працы  «ўскосна падтрымлівае сем’і і дэмаграфію», але не тлумачыць, чаму не пазначыла гэтага ў дакументах. Пры гэтым заяўляе, што дзейнічае «комплексна» і мае спецыяльную раду па дэмаграфіі.

Эксперт па дэмаграфіі Матэвуш Лакомы тлумачыць сітуацыю проста: «Калі пакінуць графу пустой, ніхто не задасць нязручных пытанняў». А лічбы — трывожныя. У лістападзе нарадзілася толькі 17 тысяч дзяцей, а памерла 30,5 тысячы жыхароў Польшчы.

За 2024 упершыню ў гісторыі Польшчы  колькасць нараджэнняў упала ніжэй за 240 тысяч. Каэфіцыент нараджальнасці — усяго 1,099.  Паводле дэмаграфічных мадэляў, калі нічога не зменіцца, у 2100 годзе ў Польшчы будзе толькі 11,2 млн жыхароў, а ў 2200 — каля 1,1 млн.

Пакуль жа дэмаграфія застаецца пустым радком у дзяржаўных дакументах Польшчы.

эж

Дэмаграфія будзе моцна ўплываць на рынак нерухомасці

09.12.2025 13:50
У буйныя гарады, якія зяўляюцца вялікімі навучальнымі цэнтрамі, і заадно буйным жыллёвым рынкам, будзе прыязджаць усё менш маладых людзей.

Варшава, Кракаў, Уроцлаў і Труймяста «з’ядаюць» Польшчу

13.12.2025 10:11
Астатнія старэюць і скарачаюць колькасць насельніцтва хутчэй, чым калі-небудзь.