Беларуская Служба

Сем беларусаў прымуць удзел у зімовай алімпіядзе ў якасці нейтральных гульцоў

31.01.2026 12:00
Ужо праз няпоўны тыдзень у Італіі распачнуцца зімовыя алімпійскія гульні.
Аўдыё
  • Сем беларусаў прымуць удзел у зімовай алімпіядзе ў якасці нейтральных гульцоў
Мілан PAP/EPA/DANIEL DAL ZENNARO

Трынаццаць расіян і сем беларусаў прынялі запрашэнні на ўдзел у Алімпіядзе ў Мілане і Карціна-д'Ампецца ў якасці нейтральных спартсменаў.

6 лютага ў Італіі распачнуцца зімовыя Алімпійскія гульні. Новай асаблівасцю гэтых гульняў стануць адначасовыя цырымоніі адкрыцця ў двух гарадах: Мілане і Карціне. Гэта яны будуць галоўнымі гаспадарамі алімпіяды, хоць спаборніцтвы будуць праходзіць у некалькіх італьянскіх рэгіёнах.

Два алімпійскія факелы – адна з самых відовішчных інавацый 25-х зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане-Карціне, якія пачнуцца 6 лютага і будуць доўжыцца да 22 лютага. Упершыню факелы будуць запальвацца і гасіць ідэальна сінхронна ў двух гарадах-гаспадарах.

Сцяганосцамі польскай алімпійскай зборнай на зімовых гульнях у Мілане-Карціна-дʼАмпецца абраныя Наталля Чарвонка і Каміл Стох.

Наталля Чарвонка – канькабежка, алімпійка ў Ванкуверы (2010), Сочы (2014), Пхёнчхане (2018) і Пекіне (2022). Яна зʼяўляецца сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у каманднай гонцы пераследу ў Сочы.

Скакун з трампліна Каміл Стох, у сваю чаргу, зʼяўляецца алімпійцам у Турыне (2006), Ванкуверы (2010), Сочы (2014), Пхёнчхане (2018) і Пекіне (2022). Трохразовы алімпійскі чэмпіён у індывідуальным заліку: двойчы ў Сочы-2014 і аднойчы ў Пхёнчхане-2018, ён таксама заваяваў бронзавы медаль у камандным заліку ў Пхёнчхане-2018.

Выбар сцяганосцаў высока ацаніў кіраўнік Польскай алімпійскай місіі Конрад Нядзведскі:

- На маю думку, гэта вельмі добры выбар. Гэта выдатныя спартсмены. Наталля едзе на свае пятыя алімпійскія гульні, з’яўляецца алімпійскай медалісткай. З другога боку – Каміль Стох, з шостай алімпіядай. Цудоўная двойка. Лепшай выбраць было нельга. Думаю, яны годна будуць нас прадстаўляць на цырымоніі адкрыцця, а потым падчас сваіх спаборніцтваў.


Прэзідэнт Караль Наўроцкі з польскай алімпійскай зборнай падчас цырымоніі прыняцця прысягі Прэзідэнт Караль Наўроцкі з польскай алімпійскай зборнай падчас цырымоніі прыняцця прысягі

Агулам на на зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане-Карціна-дʼАмпецца паедзе шэсцьдзесят польскіх спартсменаў, каб спаборнічаць у 12 з 16 дысцыплін. Старшыня Польскага алімпійскага камітэту Радаслаў Пясевіч выказаў захапленне вялікай польскай камандай:

- Мы задаволеныя, што едзе 60 спартсменаў. Едзе шмат сервісантаў, абслугоўваючага персаналу. Агулам польская каманда будзе налічваць 157 чалавек.

Трынаццаць расіян і сем беларусаў прынялі запрашэнні на ўдзел у Алімпіядзе ў Мілане і Карціна-дʼАмпецца ў якасці нейтральных спартсменаў, вынікае з апошніх дадзеных МАК.

Расіяне атрымалі права ўдзельнічаць у спаборніцтвах па гарналыжным спорце, лыжных гонках, высакагорных лыжах, фігурным катанні, санным спорце, шорт-трэку і канькабежным спорце.

Беларусы заяўлены ў пяці дысцыплінах, а ў фрыстайле будуць стартаваць трое спартсменаў з Беларусі. Адна з іх, Ганна Гуськова, зʼяўляецца алімпійская чэмпіёнка (2018) і алімпійская віцэ-чэмпіёнка (2022) па акрабатычных скачках на лыжах з трампліна.

У снежні 2023 года Міжнародны алімпійскі камітэт усталяваў кваліфікацыйныя патрабаванні для нейтральных спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Гэтыя патрабаванні будуць распаўсюджвацца і на зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі. Сярод патрабаванняў, у прыватнасці, была непадтрымка ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Расійскія і беларускія спартсмены, як і ў сталіцы Францыі, не былі дапушчаныя да ўдзелу ў цырымоніях адкрыцця спаборніцтваў у Мілане і Карціна-дʼАмпецца. Яны не могуць удзельнічаць у камандных спаборніцтвах, а медалі, заваяваныя нейтральнымі спартсменамі, не будуць уключаны ў турнірную табліцу. Забаронены нацыянальныя колеры або нацыянальныя гімны.

На Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 група з 33 нейтральных спартсменаў з краін, якія знаходзяцца пад абмежаваннямі, была прадстаўлена 17 беларускімі і 16 расійскімі спартсменамі.

ав