2 лютага 2026 года па ўсёй Польшчы пачаўся чарговы этап вайсковай кваліфікацыі. Нягледзячы на тое, што гэта патрабаванне ў першую чаргу звязана з маладымі мужчынамі, сёлетнія павесткі атрымаюць таксама тысячы польскіх жанчын, паведамляецца на сайце Forsal.pl.
Сёлетняя праверка прыдатнасці да вайсковай службы працягнецца з 2 лютага па 30 красавіка 2026 года. Паводле ацэнак Міністэрства нацыянальнай абароны, каля 235 000 чалавек з'явяцца перад прызыўнымі камісіямі па ўсёй краіне.
Мэтай працэсу не зʼяўляецца прызыў, а вызначэнне фізічнай і псіхічнай прыдатнасці грамадзян да службы і ўнясенне іх дадзеных у ваенны ўлік.
Патрабаванне зʼявіцца перад вайсковай медкамісіяй распаўсюджваецца на жанчын, якія маюць адукацыю або кваліфікацыю, патрэбную нацыянальнай абароне.
У 2026 годзе павестку павінны чакаць жанчыны, народжаныя паміж 1999 і 2007 гадамі, у прыватнасці студэнткі і выпускніцы, якія заканчваюць медыцынскія, ветэрынарныя і псіхалагічныя спецыяльнасці.
Армія шукае спецыялістаў у пэўных галінах. Сярод іх:
- лекары, медсёстры, фельчары, фармацэўты і медыцынскія лабаранткі
- псіхолагі, фізіятэрапеўты
- ветэрынары, радыёлагі
- спецыялісты па ІТ
- перакладчыкі, а таксама спецыялісты па авіяцыі і марской справе.
Яўка на ваеннай кваліфікацыі абавязковая. Калі кандыдат не можа зʼявіцца ў запланаваны дзень па ўважлівых прычынах (напрыклад, хвароба), ён павінен паведаміць пра гэта ў адпаведны мясцовы орган (войта, бургамістра або мэра горада) не пазней за вызначаны дзень медкамісіі.
За неабгрунтаваную адсутнасць правіламі прадугледжаны штраф да 5000 злотых (1190 еўра), або прымусовае дастаўленне перад камісію супрацоўнікамі паліцыі.
яс