Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем піўны суп паводле рэцэпту з 1913 года (РЭЦЭПТ)

17.02.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і арыгінальны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем піўны суп паводле рэцэпту з 1913 года
КухняShutterstock/Digital Storm

Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.

250 мл цёмнага, слабога піва

250 мл вады

200 г смятаны 18%

1 сталовая лыжка мукі

1 чайная лыжка цукру

тварог, нарэзаны кубікамі

Адліць паўшклянкі піва, астатняе закіпяціць з вадой і цукрам. У адлітым піве развесці сталовую лыжку мукі, пасля чаго ўліць у рондаль. Калі суп пачне кіпець, дадаць некалькі лыжак гарачай вадкасці ў смятану і развесці. Добра перамяшаць і ўліць смятану ў рондаль. Праз дзве хвіліны зняць з агню. У талерку палажыць парэзаны тварог і заліць вадкасцю.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец