Беларуская Служба

У Польшчы цана на кватэры будзе разлічвацца па-новаму

13.02.2026 14:30
Забудоўшчыкі больш не змогуць уключаць плошчу пад перагародкамі ў карысную плошчу кватэры, паведамляе Rzeczpospolita.
.
.Shutterstock/Grand Warszawski

Забудоўшчыкі больш не змогуць уключаць плошчу пад перагародкамі ў карысную плошчу кватэры, паведамляе Rzeczpospolita, нагадваючы, што сёння (13 лютага) уступае ў сілу новы закон аб абароне правоў пакупнікоў жылой нерухомасці.

Згодна з гэтым законам, кошт на кватэру будзе разлічвацца па-іншаму і магчыма, будзе мінімальна меншы. Плошча пад перагародкамі, якую можна прыбраць і змяніць планіроўку кватэры, больш не можа ўключацца ў агульную жыллёвую плошчу.

Эксперты падкрэсліваюць, што гэта змяненне выгаднае для кліентаў і што больш нельга будзе вызначаць цану кватэры, зыходзячы з так званай плошчы продажу, адрознай ад жыллёвай плошчы кватэры.

Аднак эскперт Rzeczpospolita адзначае, што калі забудоўшчык вырашыць прадаць кватэру па акрэсленай цане, то і так прадасць.

«Найвышэй, атрымаецца больш дарагі метар кватэры» - кажа ён.

яс