Камунікацыйны кансультант і аўтар сацыяльных праектаў Андрэй Эзерын дэбютаваў у якасці пісьменніка. У Беластоку ён сустрэўся з беларускімі мігрантамі, якім распавядаў пра сваю кніжку «Ген мігранта. Пачатак».
Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына "Ген мігранта. Пачатак".
У кнізе аўтар прадстаўляе практычныя рэкамендацыі для беларусаў-эмігрантаў сталага ўзросту.
- Кніга напісана для шырокай аўдыторыі. "Ген мігранта. Пачатак" — гэта інструмент, кансультацыі ў мастацкай форме. Я ўжо маю пэўны досвед, разуменне, як дапамагаць чалавеку. Я разглядаю нейкія інструменты, якія мне ў свой час памаглі, усё гэта прааналізаваў і сёння хачу, каб людзі ведалі, пра тое, што мне дапамагло, - падкрэслівае аўтар.
У кнізе чытач знойдзе «25 кароткіх гісторый, аб выкліках, з якімі сутыкаецца чалавек, які адважыўся на пераезд у іншую краіну ў немаладым узросце. Кніга мае значок «45+», але, як адзначае аўтар, яе варта чытаць і маладзейшым людзям. Аўтар таксама плануе працяг кніжкі, з расповедамі чытачоў, якія дзеляцца сваім вопытам.
Слухайце поўную гутарку ў далучаным гукавым файле
Анна Пятроўская