Беларуская Служба

Перамога на Алімпіядзе - гэта не толькі медаль, але і немалыя грошы

01.03.2026 07:11
У Італіі палякі заваявалі чатыры медалі: тры сярэбраныя і адзін бронзавы.
Аўдыё
  • Перамога на Алімпіядзе - гэта не толькі медаль, але і немалыя грошы
  ( )
Уладзімір Сямірунны (у цэнтры) у аэрапорце імя Шапэна ў ВаршавеPAP/Leszek Szymański

Усяго ў Італіі ўдзельнічалі 2871 спартсмен з 92 краін у 116 дысцыплінах. Нарвегія пераканаўча перамагла ў медальным заліку, заваяваўшы рэкордны 41 медаль, у тым ліку 18 залатых, апярэдзіўшы ЗША, якія выйгралі 33 медалі, у тым ліку 12 залатых.

Польшча заняла 21-е месца. Палякі заваявалі чатыры медалі – тры сярэбраныя і адзін бронзавы. Тры з гэтых медалёў заваяваў 19-гадовы скакун з трампліна Кацпер Тамасяк – сярэбраны медаль у індывідуальным скачку на звычайным трампліне, бронзавы медаль на вялікім трампліне і сярэбраны медаль у дуэце з Паўлам Вонсекам. Акрамя таго, Уладзімір Семiрунны, які нарадзіўся ў Екацерынбургу, але ўжо год выступае за Польшчу, заняў другое месца ў канькабежным забегу на 10 тысяч метраў.

Кіраўнік польскай алімпійскай місіі, былы выдатны канькабежац Конрад Нядзведскі, падсумаваў спаборніцтвы ў Італіі наступным чынам:

- Гэта былі паспяховыя гульні. Вельмі шмат эмоцый, вельмі шмат спартыўнай барацьбы. Крыху драм, на жаль, не ўдалося гэтага пазбегнуць. Гэта былі эмацыйныя гульні, на якіх было шмат нечаканасцей і непрадбачаных рэчаў. Вельмі прыгожыя спартыўныя арэны, добразычлівыя людзі, адкрытыя, гатовыя дапамагчы. Я буду добра ўспамінаць гэтыя гульні.

Двухразовы алімпійскі віцэ-чэмпіён па скачках з трампліна Кацпер Тамасяк прызнаўся, што слава, якую прынеслі яму тры медалі, заваяваныя ў Італіі, азначае дадатковую нагрузку:

- Не ўтойваю, што я ўжо ўсім гэтым крыху стомлены. Але ў нас з трэнерамі быў такі план, каб як мага хутчэй разабрацца з усімі па-за спартыўнымі падзеямі, а потым мець крыху час на адпачынак. Сёння апошні такі дзень, а потым адпачынак.

Павал Вонсек, які разам з Кацперам Тамасякам выйграў срэбра ў дуэтах па скачках з трампліна, сказаў, што шлях да медаля быў нялёгкім:

- У спорце няма лёгкага шляху. Кожны па свойму праходзіць цяжкі шлях, каб здабыць медаль. Я ўдзячны ўсім тым, хто мяне падтрымліваў у гэты цяжкі час, за тое, што дадавалі мне сілы, што я справіўся і не паддаўся. Такі поспех, як алімпійскі медаль, з’яўляецца ўзнагародай за ўсе цяжкія моманты.


. 

Старшыня Польскага алімпійскага камітэту Радаслаў Пясевіч кажа, што самым шчаслівым днём на працягу двух тыдняў алімпійскіх гульняў быў дзень, калі польская зборная здабыла першы медаль:

- Тады ў мяне з сэрца зваліўся камень. У гэты дзень напярэдадні я быў у алімпійскай вёсцы ў Прэдаццы, сустрэўся са спартоўцамі, я сказаў тады, што сёння мы здабудзем першы медаль, і што гэта будзе бронза. І што здабудзе яго Кацпер. Ён заваяваў сярэбраны. Я быў вельмі шчаслівы. Ён яго заваяваў, будучы самым маладым спартоўцам.

Медалісты атрымаюць сур’ёзную фінансавую падтрымку. Яны забяспечылі сабе права на алімпійскую пенсію пасля сыходу на пенсію, а таксама значную дзяржаўную субсідыю.
Міністэрства спорту і турызму апублікавала ў сацыяльных сетках інфаграфіку, на якой паказаны ўзнагароды Тамасяка, Вонсека і Семіруннага. Кожны з іх будзе атрымліваць штомесячную спартыўную стыпендыю ў памеры 15 427,26 злотых на працягу наступных двух гадоў.

Акрамя таго, кожны прызёр атрымаў грашовую прэмію. Вонсек і Семірунны атрымаюць па 78 241,68 злотых за свае індывідуальныя сярэбраныя медалі. Мультымедаліст Кацпер Тамасяк атрымае ад урада Польшчы суму ў 163 500,12 злотых.

Варта таксама адзначыць, што Польскі алімпійскі камітэт (PKOl) падрыхтаваў асобныя ўзнагароды. За свае індывідуальныя сярэбраныя медалі Тамасяк і Семірунны атрымаюць 400 000 злотых, 200 000 злотых у крыптавалюце, карціну, ваўчар на адпачынак і ювелірныя вырабы коштам да 2000 злотых. Бронзавы медаль Тамасяка таксама гарантаваў яму дадатковыя 300 000 злотых і 150 000 злотых у крыптавалюце.

Праз чатыры гады зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Францыі. Праз 34 гады пасля спаборніцтваў у французскім Альбервілі алімпійскі сцяг вярнуўся ў сэрца Альпаў. Ён прыбыў з Мілана разам з французскімі спартсменамі, якія дасягнулі гістарычны поспех на Італьянскіх гульнях. Францыя заняла шостае месца ў медальным заліку з рэкорднай колькасцю медалёў. Яны выйгралі ашаламляльныя 23 медалі, на дзевяць больш, чым на папярэдніх гульнях.

ав

слухайце аўдыё