Беларуская Служба

У Польшчы ва ўросце 38-і гадоў на пенсію пайшла адна з першых жанчын-пілотаў знішчальнікаў. Стала вядома пра памер яе пенсіі

27.02.2026 06:02
Уршуля Бжэзіньска-Галоўня – жонка былога старшыні Сейма Шымана Галоўні.
 -29
Знішчальнік МіГ-29 ВПС Польшчы фота: Julian Herzog/CC BY 4.0/Wikimedia Commons

Жонка вядомага польскага палітыка, былога старшыні Сейма Шымана Галоўні Уршуля Бжэзіньска-Галоўня закончыла службу ў арміі і пайшла ў запас. Маёр Бжэзіньска-Галоўня праслужыла 15 гадоў у якасці пілота знішчальнікаў. Яна – выпускніца Вайскова-паветранай акадэміі ВПС Польшчы. Пасля заканчэння ВНУ была пілотам знішчальніка МіГ-29 і вучэбна-баявога самалёта FA-50.

У запас афіцэр пайшла па сямейных абставінах, бо ў сям'і Галоўняў – двое дачок, якімі хоча заняцца Уршуля. Партал Onet падлічыў, якую пенсію атрымлівае маёр ВПС у запасе. І так, Бжэзіньска-Галоўня пасля 15 гадоў службы можа разлічваць на 10 тыс. 200 злотых пенсіі без вылікі падаткаў і збораў. «На рукі» 38-гадовая маёр атрымае 7 тыс. 700 злотых (1 тыс. 800 еўра) пенсіі.

Паводле закону, у Польшчы супрацоўнікі сілавых ведамстваў і войска могуць, хоць не мусяць, ісці на пенсію пасля 15 гадоў службы.

вс