Беларуская Служба

Журналісты разабраліся са стэрэатыпамі пра суседзяў Польшчы

27.02.2026 15:00
Журналісты выдалі кніжку «З акном на Польшчу. Суседзі, вялікі палец Сталіна, чэшскі доўг і КДБ» ("Z widokiem na Polskę. Sąsiedzi, kciuk Stalina, czeski dług i KGB). 
Журналісты разабраліся са стэрэатыпамі пра суседзяў Польшчыonet.pl

Журналісты сайта Onet.pl разабраліся са стэрэатыпамі пра суседзяў Польшчы і пагаварылі з жыхарамі памежных рэгіёнаў. Yа сайце, нажаль, не прыведзеныя меркаванні пра беларусаў, але ў кніжцы яны ёсць.

Аліцыя Сташак распавяла пра тое, як немцы ўспрымаюць палякаў:

«Справа не ў тым, што маладыя немцы не ведаюць, што такое Асвенцым ці Халакост. Больш за тое, даследаванні 2023 года паказваюць, што большы працэнт маладых немцаў, чым палякаў, усведамляе, што Халакост можа паўтарыцца. Я б не сказала, што яны лічаць палякаў ахвярамі Другой сусветнай вайны. Нямецкія настаўнікі гісторыі, з якімі я размаўляла, казалі мне, што мы вучым гісторыю ў асноўным па падручніках, таму што сведкі тых падзей адыходзяць у мінулае, але такі непасрэдны кантакт проста дазволіў бы нам лепш зразумець яе», – патлумачыла яна.

Марцін Тэрлік, які размаўляў з жыхарамі Калінінградскай вобласці і расказаў, што яны лічаць сябе еўрапейцамі.

«Дзяўчына, з якой я размаўляў, распавяла мне, што калі яна прыехала ў Кёнігсберг з «вялікай Расіі», яна пачула, што там - Расія, а тут не. Жыхары Калінінградскай вобласці падкрэслівалі, што яны іншыя, што яны бліжэй да Еўропы. Яны казалі, што да 2022 года ездзілі на Захад – у Гданьск, у Варшаву. Для іх мы былі Захадам», – падкрэсліў Тэрлік.

Магдалена Рыгамонці закранула тэму, якая ўсё яшчэ застаецца балючай у адносінах паміж Польшчай і Украінай.

«Ні мы, ні Украіна не даравалі Валыні. І я кажу не пра сем'і ахвяр, я не кажу пра тых, у каго гэтая гісторыя ў семʼях, а пра нацыю. Гэта вынікае з недахопу ведаў. Нагадаю, што толькі ў канцы 1980-х, пачатку 1990-х гадоў мы маглі гаварыць пра тое, што адбылося ў 1943 годзе, пра тое, што Украінская паўстанцкая армія забіла ад 60 000 да 100 000 палякаў, целы ніколі не падлічваліся, не было эксгумацыі. Украінцы хочуць пра гэта гаварыць, я кажу пра ўкраінцаў на Валыні, не пра палітыкаў. Аднак яны падкрэсліваюць, што хочуць гаварыць і пра сваіх ахвяр, гэта значыць, што былі забойствы ў адказ. Пасля Валынскай разні Армія Краёва забіла ад 12 000 да 15 000 украінцаў», – расказала Магдалена Рыгамонці, журналістка Onet.pl.

яс