Эксперты папярэджваюць, што свет перасякае мяжу, дзе людзі больш не кантралююць ваенную машыну, паведамляе Rzeczpospolita.
У Жэневе пачаліся перамовы ААН аб цалкам аўтаномнай зброі. Паводле слоў Ніколь Ван Роен, выканаўчай дырэктаркі ініцыятывы «Stop Killer Robot», разрыў паміж магчымасцямі гэтых сістэм і здольнасцю чалавека кіраваць імі павялічваецца з кожным годам. Экспертка папярэджвае, што цану ваеннага выкарыстання штучнага інтэлекту заплацяць «цывільныя асобы ў зонах канфліктаў і грамадзяне аўтарытарных і дэмакратычных дзяржаў, якім давядзецца сутыкнуцца з гэтымі бесчалавечнымі тэхналогіямі, калі іх выкарыстанне стане нормай, а правы чалавека будуць падрывацца».
Нягледзячы на тое, што гэта пакуль не пацверджана афіцыйна, эксперты лічаць, што суботні напад на школу для дзяўчат у Мінабе ў Іране, верагодна, быў вынікам дзеяння штучнага інтэлекту.
Як папярэджвае экспертка ў галіне права, звязанага са штучным інтэлектам, Кая Кавальчэўская з Універсітэта Уроцлава, штучны інтэлект можа прывесці да павелічэння маштабаў шкоды і колькасці ахвяр ва ўзброеных канфліктах.
Аўтаномныя сістэмы ўзбраення ўжо выкарыстоўваюцца на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Яны самастойна нацэльваюцца і атакуюць аб'екты, што, як адзначае ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita экспертка з Інстытута грамадзянскіх спраў Марта Стэмпняк, прыводзіць да дэгуманізацыі працэсу прыняцця рашэнняў.
яс