Беларуская Служба

Што зрабіць са школамі, дзіцячымі садкамі, калі не будзе дзяцей? Хто будзе займацца вялікай «арміяй» старых людзей?

07.03.2026 10:00
У 70-80 гады нараджалася каля 700 тыс. дзяцей у год, а пакаленне сённяшніх 40-гадавых людзей мела ўжо толькі 350-400 тыс. дзяцей у год.
.
Ілюстрацыя.Shutterstock/Andrii Yalanskyi

У выданні Newsweek гутарка з доктарам эканамічных навук Марцінам Кэндзерскім (Marcin Kędzierski) пра дэмаграфію і яе ўплыў на польскае грамадства. Пажылое грамадства больш інэртнае, менш схільнае да рызыкі і маштабных закупаў, яго жыхары ахвотней эканомяць, чым выдаткоўваюць грошы. Гэта можа паўплываць на значнае запавольванне эканамічнага росту, што бачым на прыкладзе хаця б Японіі, — кажа эксперт.

Паўстануць пытанні, што зрабіць са школамі, дзіцячымі садкамі, калі не будзе дзяцей? Хто будзе займацца вялікай “арміяй” старых людзей? Скажам, у 70-80 гады нараджалася каля 700 тыс. дзяцей у год, а пакаленне сённяшніх 40-гадавых мела ўжо толькі 350-400 тыс. дзяцей у год, так што акажацца, што адносна маладых людзей у два разы менш у адным пакаленні, чым пажылых, якім можа быць патрэбная дапамога.

Што магла б зрабіць дзяржава?

Падумаць, якім чынам Штучны інтэлект мог бы замяніць частку працаўнікоў. І ці можна было б накіраваць частку людзей, якія страцяць працу з-за ШІ, да апекі над пажылымі. Гаворка ідзе не толькі пра апякунскія паслугі, але таксама пра цэлы шэраг грамадскіх работ, якія змогуць адказаць на крызіс адзіноты сярод пажылых. Сённяшні грамадскі механізм, калі старымі займаюцца іх сваякі, неўзабаве пачне даваць збой у выніку розных сацыяльных працэсаў, як разводы, бяздзетнасць і г.д.

На фоне вайны ва Украіне ўзнікаюць думкі, ці не пагражае Польшчы нападзенне з усходу і ці тады не будзе вельмі рэзка адчувальны недахоп маладых, якія маглі б бараніць дзяржаву? На думку эканаміста, расійская агрэсія супраць Украіны выклікала ў палякаў пачуццё пагрозы, але Польшчы хутчэй не пагражае такая вайна, якая ідзе ва Украіне. Пагроза зыходзіць хутчэй з небяспекі далейшага распаду постсавецкай прасторы, які можа выклікаць хаос і рост арганізаванай злачыннасці. Так што можа з'явіцца хутчэй патрэба не ў салдатах, а ў большай колькасці паліцэйскіх ці сацыяльных работнікаў.  

нг