Беларуская Служба

Стала вядома, калі людзі найбольш шчаслівыя і няшчасныя цягам жыцця

12.03.2026 07:04
Навуковец прааналізаваў дадзеныя са 132 краін, і ў выніку выйшла, што «крывая шчасця» падобная ў розных кутках планеты, незалежна ад геаграфічнай шыраты.
Шчаслівыя маладыя людзіInside Creative House/Shutterstock

Прафесар Дэвід Бланчфлаўэр з амерыканскага Дартмуцкага каледжа заняўся чалавечым шчасцем. Ён прааналізаваў дадзеныя са 132 краін, і ў выніку выйшла, што «крывая шчасця» падобная ў розных кутках планеты, незалежна ад геаграфічнай шыраты.

Найвышэйшы ўзровень шчасця назіраецца щ людзей у 18 гадоў, пасля чаго ён сістэматычна зніжаецца. У развітых краінах людзі найбольш няшчасныя ва ўзросце каля 47 гадоў, у той час як у краінах, якія развіваюцца, гэта ўзрост вышэйшы — ён складае больш за 48 гадоў. Гэтую ўзроставую планку можна ахарактарызаваць як кропку найбольшага зніжэння шчасця на працягу ўсяго жыцця.

Менавіта ў гэты час часцей за ўсё з'яўляюцца сімптомы хранічнага стрэсу, эмацыйнага выгарання, стомленасці і дэпрэсіі. Нягледзячы на тое, што ў папулярнай культуры гаворыцца пра «крызіс сярэдняга ўзросту», навукоўцы лічаць гэта статыстычна пацверджаным фактам.

Дадзеныя паказваюць, што пасля 50 гадоў узровень шчасця пачынае расці. Хоць большасць людзей не вяртаецца да ўзроўню шчасця са сваёй маладосці, яны заўважаюць значнае паляпшэнне свайго псіхалагічнага стану.

Прафесар Бланчфлаўэр вылучае дзве асноўныя прычыны гэтай зʼявы. Па-першае, маладыя людзі глядзяць у будучыню з вялікім аптымізмам і ўпэўненасцю ў поспехі. З узростам гэтыя чаканні часта пярэчаць рэальнасці, што прыводзіць да расчаравання. Да пяцідзесяці гадоў многія людзі перажываюць крызіс, калі іх жыццё адхіляецца ад іх юнацкіх уяўленняў.

З іншага боку, з узростам людзі набываюць вопыт і жыццёвую мудрасць. Дасягнуўшы пэўнага ўзроўню задавальнення ад жыцця, людзі пачынаюць цаніць іншыя аспекты штодзённасці і глядзець на рэчаіснасць з іншай перспектывы.

вс