Беларуская Служба

Людзі, якія гадавалі дзяцей без дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, хочуць атрымаць яе цяпер

18.03.2026 17:58
Аўтар падлічыў, што бацькі недаатрымалі больш за 172 тысячы злотых на кожнае дзіця.
 500  ( 800 )    2016 .        18    800   .
Праграма 500 Плюс (цяпер 800 Плюс) была ўведзена ў 2016 годзе. У яе рамках на кожнае дзіця да 18 гадоў бацькі атрымліваюць 800 злотых у месяц. Shutterstock/gov.pl

Forsal піша, што вяртаецца пытанне петыцыі, якая паступіла прэзідэнту Польшчы. Гаворка ідзе пра людзей, якія выхоўвалі дзяцей у часы, калі пра «800 плюс» ніхто яшчэ не чуў, а ўсе выдаткі — ад школьных падручнікаў да адзення — пакрываліся выключна з сямейнага бюджэту. Сёння ў Польшчы зноў абмяркоўваюць: ці павінна дзяржава кампенсаваць гэтым бацькам кошт выхавання дзяцей без фінансавай падтрымкі?

У 2023 годзе ў Канцылярыю прэзідэнта паступіла петыцыя з прапановай увесці выплату для пенсіянераў — як своеасаблівую ўзнагароду за выхаванне дзяцей, якія цяпер працуюць і плацяць падаткі. Аўтар падлічыў, што бацькі недаатрымалі больш за 172 тысячы злотых на кожнае дзіця.

Паводле прапановы, дапамогу трэба выплочваць за кожнае дзіця, якое цяпер ужо дарослы чалавек, які працуе і плаціць падаткі. Калі бацькоў двое, кожны атрымліваў бы па 400 злотых.

А цяпер пытанне пашырана і на маладзейшых людзей, якім пяцьдзясят з нечым гадоў. Калі ў 2016 годзе пачала дзейнічаць праграма «500 плюс», многія з іх ужо мелі паўналетніх дзяцей і не атрымалі дапамогі. Цяпер яны задаюцца пытаннем: ці пачуццё  сацыяльнай справядлівасці не патрабуе ўлічыць таксама іх уклад у дэмаграфію.

8 кастрычніка 2025 года гэтае пытанне разглядала Сеймавая камісія па петыцыях. Дэпутаты прапанавалі звярнуцца ў Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі з запытам пра магчымасць увядзення такога дадатку. Прадстаўнік міністэрства заявіў, што ў межах пенсійнай сістэмы новыя выплаты пакуль не плануюцца. Так што рашэння няма, але грамадская дыскусія пра «800 плюс» для бацькоў дарослых дзяцей працягваецца.

нг