Беларуская Служба

Замежнае вяшчанне Польскага радыё ўрачыста адзначыла сваё 90-годдзе

19.03.2026 13:22
Гэта быў вечар з успамінамі, шчырымі эмоцыямі і асаблівай атмасферай, якую разам стваралі госці і сябры.
Аўдыё
  • Замежнае вяшчанне Польскага радыё ўрачыста адзначыла сваё 90-годдзе
Працаўнікі Замежнага вяшчання з дыпломаміфота: Cezary Piwowarski | Polskie Radio

 
На свяце сабраліся шматгадовыя супрацоўнікі, дыпламаты і прадстаўнікі партнёрскіх устаноў. Сярод ганаровых гасцей – дырэктар Цэнтра інфармацыі Сената Ізабела Мараўска, якая зачытала віншавальны ліст ад кіраўніцы Сэнату Польшчы Малгажаты Кідавы-Блоньскай, а таксама амбасадары Літвы, Латвіі і Францыі ў Польшчы.

Урачысты канцэрт у выкананні аркестра «Młodzi-Polscy» пераплятаўся з аповедам пра ўзнікненне Каналу замежнага вяшчання, з успамінамі працаўнікоў, якія працавалі на канале больш за 40 гадоў. Гэта ўручэнне дыпломаў за працу, у тым ліку нашым калегам – Наталлі Грышкевіч і Юру Ліхтаровічу.

Запрашаю паслухаць далучаны гукавы файл, дзе былыя і цяперашнія журналісты згадваюць пачатак сваёй працы на радыё.


Актуальныя і былыя супрацоўнікі Беларускай службы Актуальныя і былыя супрацоўнікі Беларускай службы
А вось фрагмент ліста, які наша рэдакцыя атрымала на юбілей ад шматгадовага слухача:
- Віншую з вельмі значнай датай – 90-годзем пачатку Замежнага вяшчання Польскага радыё! Перадайце мае віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні ўсёй беларускай рэдакцыі! У сваім жыцці заўсёды не ўяўляем да канца, якую важную справу мы робім, але спадзяюся, што не толькі нашчадкі змогуць ацаніць вашу працу, а таксама і сучаснікі) Дзякуй вам і дзякуй Богу, што і праз 90 гадоў застаецеся ў эфіры на радыёхвалях. Вось не ўяўляю, як гэта радыё можа быць без радыё Дзякуй таксама, што змаглі наладзіць яшчэ адну паўгадзінную перадачу на сярэдніх хвалях у зручны час – а 20 па Мінску. Спадзяюся, што вечаровая перадача застанецца на радыёхвалях як мага больш. Усяго найлепшага і заўсёды сэрцам з вамі.
Вядучыя Яахім Цяцерскі і Яна Стэмпневіч, дырэктар Замежнага вяшчання Наталля Брыжка-Запур і віцэ-дырэктар Пётр Пагажэльскі Вядучыя Яахім Цяцерскі і Яна Стэмпневіч, дырэктар Замежнага вяшчання Наталля Брыжка-Запур і віцэ-дырэктар Пётр Пагажэльскі
Аркестр "Młodzi-Polscy" Аркестр "Młodzi-Polscy"