У Музеі Вольнай Беларусі адбылося ўручэнне ўзнагарод Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з удзелам Святланы Ціханоўскай.
Сярод лаўрэатаў журналіст і блогер Сцяпан Пуціла, пісьменніца і журналістка Святлана Курс, актрыса Крысціна Дробыш, навуковец і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч, акцёр Ігар Сігоў.
Узнагароды за Аляксандра Мілінкевіча і Ігара Сігова атрымалі іх жонкі.
Святлана Ціханоўская адзначыла, што людзей важна ўзнагароджваць заўжды.
- Сістэма ўзнагарод дэмсіл была прыдуманая з-за таго, што людзі не могуць быць узнагароджаныя дзяржаўнымі медалямі. Я бачу, як для людзей важна, каб іх працу заўважалі. Я заўсёды кажу сваёй камандзе, што ўзнагароды трэба ўручыць як мага большай колькасці людзей. Таленавітых людзей шмат, яны заслугоўваюць быць узнагароджанымі. Яны з’яўляюцца прыкладам для астатніх беларусаў: мы не здаемся, кожны патрэбен, кожны можа працаваць у сваім напрамку. Мы ж не ахвяры гэтага працэсы, мы яго чальцы. Мы робім гісторыю нашай краіны. Пасля перамен усе хто атрымаў медаль будуць расказваць унукам пра гэта як пра частку нашай гісторыі, нашай барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю.
Іна Кулей і Святлана Ціханоўская
Святлана Курс і Святлана Ціханоўская
Сцяпан Пуціла і Святлана Ціханоўская

Крысціна Дробыш і Святлана Ціханоўская
Павал Баркоўскі і Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская