Беларуская Служба

Як у Варшаве адзначылі Дзень Волі. «Галоўнае — заставацца людзьмі, а перамога  абавязкова прыйдзе»

30.03.2026 13:28
Каля тысячы ўдзельнікаў пранеслі па горадзе 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг — сімвал свабоды і нацыянальнай годнасці беларусаў. 
Аўдыё
  • Як у Варшаве адзначылі Дзень Волі. «Галоўнае — заставацца людзьмі, а перамога  абавязкова прыйдзе»
    , , 28  2026 .
Шэсце з нагоды Дня Волі, Варшава, 28 сакавіка 2026 г. Фота: Беларуская служба Польскага радыё, https://www.polskieradio.pl/396

У суботу, 28 сакавіка, вуліцамі Варшавы прайшло шэсце з нагоды Дня Волі. Каля тысячы ўдзельнікаў пранеслі па горадзе 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг — сімвал свабоды і нацыянальнай годнасці беларусаў. Марш завяршыўся на Замкавай плошчы, дзе адбыліся выступы беларускіх палітыкаў, канцэрт музыкаў і перформанс Клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.

Спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, падкрэсліў значнасць даты. 

— Дзень Волі — гэта сімвал надзеі для беларусаў. Больш за сто гадоў таму была абвешчана незалежнасць, і сёння мы працягваем гэтую барацьбу, нясём ідэю свабоды далей і верым, што абавязкова будзем святкаваць гэтае свята ў вольнай, дэмакратычнай Беларусі (...).

Вядучая імпрэзы, беларуская журналістка Марына Савіцкая, кажа аб тым, што Дзень волі — гэта таксама пра культурную самабытнасць.

— Сёння няпроста збіраць беларусаў, але гэта не таму, што Дзень Волі страціў значэнне. Наадварот — людзі асцерагаюцца ціску. Аднак гэтае свята застаецца адным з ключавых не толькі ў палітычным, але і ў культурным жыцці. Мы ёсць, мы ствараем, мы змагаемся, а ў нашых умовах  — гэта ўжо вялікае дасягнення (...).

Прадстаўнік падляшскага фонду «Тутака» Павел Станкевіч звярнуў увагу на гістарычную сувязь аўтахтонага беларускага насельніцтва Польшчы з суродзічамі ў Беларусі.

— Беларусы ў Польшчы заўсёды былі часткай агульнай гісторыі — у тым ліку стварэння БНР. Незалежна ад таго, дзе мы жывём, мы павінны захоўваць мову, культуру і веру ў тое, што Беларусь будзе вольнай. Прыйдзе час, я ў гэта веру, Дзень Волі будзе адзначацца ў Горадні, Мінску і г. д. Але і мы працягнем святкаваць яго тут, у Польшчы (...)».

Адзін з удзельнікаў шэсця звярнуў увагу на жывучасць ідэалаў БНР.

—У савецкай школе пра гэта свята не гаварылі. Я нічога не ведаў пра БНР да 1990-ых гадоў. Я адкрыў гэту гісторыю і захапіўся ёй, і цяпер разумею, наколькі яна важная — нават для тых, хто спрабуе яе замоўчваць.

Былая палітзняволеная Алена Гнаўк падкрэсліла чалавечае вымярэнне падзеі.

— Мы можам быць рознымі, але павінны заставацца людзьмі і падтрымліваць адно аднаго. Калі мы захаваем чалавечнасць, перамога абавязкова прыйдзе — і мы яшчэ збяромся на плошчы ў незалежнай Беларусі, над якой лунацьма нашыя штандары.

Слухайце аўдыё!

эж

Сяргей Шупа: Улічваючы ўзровень нацыянальнай свядомасці беларусаў 50 гадоў таму,  «Прадмова» — цуд 

22.11.2025 11:06
Фестываль «Прадмова» ў Варшаве адкрыўся дыскусіяй пра нацыянальны міф і ролю Караткевіча, які сфармаваў новае ўяўленне беларусаў пра сябе і сваё мінулае.

Зянон Пазьняк: Праз тры пакаленні русіфікацыя Беларусі стане незваротнай

17.03.2026 12:31
«У Беларусі адначасова з рэпрэсіямі ідзе выспяванне нацыянальнага, вяртанне да свайго. Яно стыхійна прарываецца».