BBC плануе звольніць да 2 тыс. супрацоўнікаў на працягу наступных двух гадоў з-за скарачэння бюджэту, паведаміла брытанская вяшчальная кампанія. Адна з найбуйнейшых медыякарпарацый свету паінфармавала, што яе фінансавае становішча на рынку падрываецца з-за развіцця штучнага інтэлекту і стрымінгавых платформаў, паведамляе партал Interia.
Запланаванае скарачэнне на 2 тыс. працоўных месцаў на BBC — гэта найбуйнейшае звальненне ў гісторыі кампаніі за амаль 15 гадоў. Актуальна ў карпарацыі працуюць 21 тыс. 500 чалавек. Гэта азначае, што прыкладна 10% з іх страцяць працу.
BBC павінна скараціць свае выдаткі на 500 млн фунтаў стэрлінгаў у 2027 і 2028 гадах. У мінулым годзе бюджэт кампаніі склаў больш за 5 млрд фунтаў.
Брытанская вяшчальная кампанія фінансуецца гледачамі, якія плацяць за прагляд або праслухоўванне кантэнту. Паводле апошніх дадзеных, 94% дарослых жыхароў Вялікабрытаніі штомесяц карыстаюцца яе паслугамі.
У сакавіцкім дакладзе BBC паведаміла, што яе даходы ад ліцэнзійных аплатаў скараціліся на 24% ад 2017 года.
вс