Падаткаплацельшчыкі ў Польшчы ахвотней ахвяруюць 1,5% сваіх падаткаў арганізацыям, якія працуюць на карысць грамадства. Паводле звестак Міністэрства фінансаў, у мінулым годзе на рахункі такіх арганізацый была пералічана рэкордная сума ў 2,3 мільярда злотых, што амаль на 379 мільёнаў злотых больш, чым годам раней, паведамляе «Gazeta Wyborcza».
Выданне інфармуе, што летась 16,3 мільёна падаткаплацельшчыкаў вырашылі ахвяраваць 1,5% сваіх падаткаў, што на 1,5 мільёна больш, чым у 2024 годзе.
Паводле звестак міністэрства, сярэдняя сума ахвяраванняў склала 140 злотых. Найбольшыя сумы паступілі ў Дзіцячы фонд «Паспець з дапамогай» («Zdążyć z Pomocą») — 375 118 495,92 злотых, Фонд «Дапамагаем» («Siepomaga») — 199 288 801,33 злотых і Фонд «Avalon» — 108 211 323,10 злотых.
Самы просты спосаб ахвяраваць 1,5% — гэта разлічыцца з падаткамі ў падатковай інспекцыі з дапамогай сэрвісу «Ваш электронны падатак». Там ужо ёсць загадзя падрыхтаваная падатковая дэкларацыя. Калі вы не пазначылі ў сваёй падатковай дэкларацыі ў мінулым годзе ніякай грамадска карыснай арганізацыі, поле арганізацыі будзе пустым. Аднак, калі вы ахвяравалі 1,5%, будзе пазначана тая ж арганізацыя, што і ў папярэднім годзе. Такім чынам, вы можаце пазначыць новую арганізацыю або зацвердзіць тую, якая ўжо была ўнесена ў вашу падатковую дэкларацыю за папярэдні год. Каб змяніць арганізацыю, можна скарыстаць сэрвісам «Ваш электронны падатак», выбраць новую арганізацыю, выкарыстоўваючы нумар Нацыянальнага судовага рэестра (KRS)», — нагадвае «Gazeta Wyborcza».
Падаць падатковую дэкларацыю ў Польшчы неабходна да канца красавіка.
нг