На гэты раз статкі авечак у суботу 2 мая можна будзе ўбачыць не на ўскраіне горада ці на горных пашах, а ў самым цэнтры Закапанэ, паведамляе «Gazeta Wyborcza».
«Рэдык» адправіцца з вуліцы Смрэкавай (Smrekowa) і пройдзе па вуліцы Касцюшкі да вуліцы Гурна Рувень Крупова (Górna Rówień Krupowa). Менавіта там, у вядомым усім месцы пад знакам «Закапанэ», адбудуцца традыцыйныя рытуалы: абкурванне авечак, малітва і асвячэнне жывёлы і ўдзельнікаў пашы.
Сёлетні «Рэдык» быў ініцыяваны пастухом Клюсам і яго памочнікамі — югасы. Яны правядуць статак праз горад, а потым да пастуховай хаціны на горнай пашы, дзе застануцца наступныя некалькі месяцаў. Усё мерапрыемства аўтэнтычнае, не рэканструкцыя — гэта сапраўдны пачатак пастуховага сезона ў гарах.
Турысты змогуць пакаштаваць традыцыйныя сыры, паглядзець выступы мясцовых музыкантаў, а таксама паслухаць пастуховы песні і інструменты.
Падчас закапанскага «Рэдыка» таксама адбудзецца дабрачыннае мерапрыемства. Сабраныя сродкі пойдуць на будаўніцтва «Дома мары для дзяцей Польскай асацыяцыі людзей з інтэлектуальнай недастатковасцю».
Арганізацыя «Рэдыка» ў Закапанэ часткова з'яўляецца вынікам рашэння Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, якая 2026 год абвясціла Годам пастухоў і пашы.
яс