Беларуская Служба

Алесь Міхалевіч: Польшча зрабіла цывілізацыйны скрок праз сяброўства ў ЕС

01.05.2026 08:14
З 1 мая 2004 года Польшча стала сябрам Еўрапейскага Саюзу. Што прынесла Польшчы сяброўства ў ЕС?
Аўдыё
  • Алесь Міхалевіч пра далучэнне Польшчы ў ЕС
Алесь Міхалевіч пра далучэнне Польшчы да ЕСPolskie Radio dla Zagranicy

Сацыёлагі кажуць, што пасля 22 гадоў палякі надалей лічаць, што знаходжанне ў ЕС прынесла краіне больш пераваг, і падтрымліваюць далучэнне да супольнасці. Разам з тым шырыцца заклікі да выхаду так званы «Polexit». Выхад з ЕС быў бы вялікай памылкай, перакананы адвакат-міжнароднік Алесь Міхалевіч, які назіраў за ўступленнем Польшчы ў ЕС, і параўноўвае, што змянілася з таго моманту.

З 1 мая 2004 года Польшча стала сябрам Еўрапейскага Саюзу. Калі паглядзець на лічбы, сяброўства ў ЕС прынесла Польшчы значныя эканамічныя выгады, напрыклад, значны рост дабрабыту. ВУП павялічыўся на 30%.
Польшча ўваходзіць у Шэнгенскую зону з 2007 года і актыўна карыстаецца еўрапейскімі фондамі, зʼяўляецца буйным прамысловым цэнтрам ЕС.

Ці сапраўды гэта адчуваецца, з дадзеным пытаннем мы звярнуліся да беларускага юрыста, шматгадовага палітыку, у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча.

Алесь вы асабіста бачылі, як адбывалася далучэнне Польшчы да ЕС, можаце параўнаць Польшчу 2004- года і цяперашнюю?

— Я думаю, што гэтыя гады ў Еўрасаюзе гэта цывілізацыйны прарыў, гэта зусім іншая Польшча. Асабліва гэта бачна ў польскіх меншых гарадах, у мястэчках, у былых ваяводскіх цэнтрах, але гэта таксама бачна і ў Варшаве, і ў плане інфраструктуры, і ў плане агульнага дабрабыту. Я ўпершыню прыехаў у Польшчу вучыцца ў 95-м годзе, і шмат у чым тады ў параўнанні з Мінскам, Варшава выглядала, скажам так, адстала. У Мінску была кальцавая дарога, у Мінску была цудоўная інфраструктура, уся гэтая інфраструктура на сённяшні дзень засталася, амаль нічога не дадалося. За гэты час Польшча проста стала зусім іншай краінай.

— Я памятую, як доўга трэбы было ехаць у Познань. Альбо, калі табе трэба было паехаць ва Вроцлаў, даводзілася выязджаць за дзень раней, бо паездка на машыне ва Вроцлаў магла заняць 8, а часам і 10 гадзін. Сённяшняя Польшча інфраструктурна, але таксама ў плане жыцця людзей, таго як людзі жывуць – зусім іншы ўзровень.

— Адбыўся цывілізацыйны скок. Я гэта звязваю ў значнай меры з Еўрапейскім Саюзам. Безумоўна, без саміх палякаў гэтага не адбылося б. Еўрасаюз гэта прастора, дзе палякам далі месца на рынку, толькі гэта рынак трэба было заваяваць. Трэба было ў гэта ўсё ўвайсці і без працаздольнасці палякаў, без сямейных фірмаў, які тут развіліся і які зʼяўляюцца асновай польскай эканомікі, гэтага цуду не было б.

— Я памятую таксама познія гады Савецкая Саюзу, калі лічылася, што польская гэта вельмі нізкаякаснае, дрэннае і т.д. Сёння мы ведаем, што польскія прадукты зʼяўляюцца брэндам. Ніхто не мае сумневаў, ці можа, напрыклад, сабе рамонт у кватэры зробіць з дапамогай польскай прадукцыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле