Беларуская Служба

Вядомая грамадская актывістка хваліць інтэрнэт і актыўную моладзь, якая ім карыстаецца ў імя дапамогі іншым

05.05.2026 22:13
Акцыя здолела аб’яднаць тысячы людзей і паказала, наколькі вялікую сілу сёння мае інтэрнэт.
    .
Анна Дымна на Польскім радыё.Фота: Polskie Radio

Вядомая польская актрыса і грамадская дзяячка Анна Дымна (Anna Dymna) падзялілася сваімі ўражаннямі ад маштабнай дабрачыннай акцыі блогера Łatwogang. Пра гэта яна распавяла ў падкасце «WojewódzkiKędzierski», аб чым чытаем у выданні «Onet».

Дымна ўжо больш за дваццаць гадоў кіруе фондам «Mimo Wszystko». Яна кажа: поспех інтэрнэт-ініцыятывы выклікае перш за ўсё радасць, а не адчуванне канкурэнцыі. Яна адзначыла, што акцыя здолела аб’яднаць тысячы людзей і паказала, наколькі вялікую сілу сёння мае інтэрнэт.

Нагадаем, у межах дзевяцідзённай жывой трансляцыі блогера пад псеўданімам Łatwogang удалося сабраць больш за 250 мільёнаў злотых у карысць фонду «Cancer Fighters», які аказвае падтрымку ў лячэнні дзяцей ад анкалогіі. І гэтая сума працягвала расці нават пасля завяршэння эфіру. Імпульсам для запуску праекта стала песня «Ciągle tutaj jestem», запісаная рэперам Bedoesам разам з 11-гадовай дзяўчынкай, якая змагаецца з анкалагічным захворваннем.

Паводле слоў Дымнай, сапраўдная дапамога павінна ісці ад сэрца. Яна падкрэсліла: калі людзі робяць дабро шчыра і з радасцю, гэта мае асаблівую сілу і можа «заражаць» іншых.

Асобна яна звярнула ўвагу на станоўчы бок інтэрнэту, які часта крытыкуюць. І распавяла пра людзей з цяжкімі захворваннямі, якія дзякуючы сетцы могуць глядзець канцэрты, слухаць музыку і  сувязь са светам. Яна адзначыла, што верыць: нават тыя, хто выглядае абыякавым ці варожым, унутрана імкнуцца да дабра. І калі ставіцца да іх з павагай і даверам, яны часта адказваюць тым жа.

нг

Дабрачыннасць у Польшчы стала сапраўдным феноменам

28.04.2026 15:27
Прынамсі 257 мільён злотых было сабрана падчас збору сродкаў, арганізаванага інфлюэнсерам Патрыкам Гаркоўскім на мянушку Łatwogang для Фонду барацьбы з ракам.