Беларуская Служба

Штучны інтэлект – як прылада палітычнай барацьбы. Пешы крок у гэтым напрамку ў Польшчы зроблены

20.05.2026 13:01
Крайне правая «Канфедэрацыя» выкарыстоўвае штучны інтэлект для барацьбы з палітычнымі апанентамі.
.
Ілюстрацыя.Фота: Pixabay.com/GDJ

У роліку лідар «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі з цяжкасцю карыстаецца касай самаабслугоўвання, экс-прэм’ер Матэвуш Маравецкі і экс-міністр адукацыі ва ўрадзе ПіС Пшэмыслаў Чарнэк патапляюць «партыйны карабель», а міністр клімату ва ўрадзе Дональда Туска Паўліна Хеніг-Клёска паказвае палякам язык… Гэта прыклад удару па палітычных канкурэнтах, які з дапамогай штучнага інтэлекту нанесла крайне правая партыя «Канфедэрацыя». Паводле выдання «Gazeta Wyborcza», гэта першая польская палітычная партыя, якая пачала выкарыстоўваць штучны інтэлект у такіх вялікіх маштабах для бягучай палітычнай барацьбы.

- Я не здзіўлены, што яна («Канфедэрацыя» – рэд.) робіць гэта першай. Можа гэта смешнае і сучаснае, і гэта можа спадабацца выбаршчыкам «Канфедэрацыі», бо яны ў асноўным карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, але гэта таксама велізарная небяспека, – папярэджвае палітолаг з Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані прафесар Шымон Асоўскі.

Ён падкрэслівае, што такія матэрыялы павінны быць выразна пазначаны як створаныя штучным інтэлектам, бо яны могуць уводзіць у зман.

У якасці прыкладу папярэдняй дэзынфармацыйнай дзейнасці суразмоўца прыводзіць профіль «Правільныя палякі» (Pravilne Polki) ў TikTok, у якім выкарыстоўваліся выявы, створаныя штучным інтэлектам, для падтрымкі ідэі Polexit.

Паводле палітолага, палітычныя партыі павінны выкарыстоўваць гэтую тэхналогію ў абмежаванай ступені, а сам інструмент патрабуе прававога рэгулявання.

У сваю чаргу, дэпутат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Патрык Яскульскі, прагназуе павелічэнне выкарыстання штучнага інтэлекту ў выбарчых кампаніях з-за нізкіх коштаў і прастаты стварэння кантэнту.

аз

Штучны інтэлект усё часцей дапамагае палякам з пакупкамі ў інтэрнэце

11.05.2026 17:32
Ужо 41% кліентаў у Польшчы інтэрнэт-крам выкарыстоўваюць AI-асістэнтаў нават пры куплі прадуктаў харчавання.