Беларуская Служба

У ЕГУ будуць вучыць студэнтаў, як ператвараць спадчыну ў жывыя маршруты і праекты

20.05.2026 18:02
Пра тое, як гэта рабіць на практыцы, пагутарылі з нашым госцем. 
Аўдыё
  • Сцяпан Стурэйка разважае пра захаванне і выкарыстанне народнай спадчыны.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнікрыніца: Наша Ніва

У Віленскім Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) з 1 кастрычніка стартуе адукацыйная праграма «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм», якая вучыць, як ператвараць спадчыну ў жывыя маршруты і праекты, а не проста яе захоўваць. Пра тое, як гэта рабіць на практыцы, Яраслаў Іванюк паразмаўляў са Сцяпанам Стурэйкам — гісторыкам і антраполагам культуры, выкладчыкам ЕГУ.

— У нас даволі доўгая традыцыя выкладання прадметаў, звязаных з культурнай спадчынай. І цягам апошніх, ну, ужо 20 гадоў у віленскі перыяд было некалькі такіх праграм. І вось апошняя яна звязаная з тым, што сёння нам падаецца, што ў гэтую сферу — сферу працы з культурнай спадчынай — трэба прыцягваць не столькі нават сродкі, грошы, не столькі нават сур’ёзных палітыкаў, каб гэтым займаліся, а перад усім неабходна прыцягваць таленты, таленавітую і творчую моладзь.

Мой досвед даследавання гісторыі захавання спадчыны, пачынаючы ад XIX–XX стагоддзяў у Беларусі і ў Еўропе, паказвае, што ўсё самае таленавітае, усё самае прарыўное, што захавалася і дагэтуль у сферы захавання і працы са спадчынай, створана перад усім таленавітымі людзьмі, якія ўмеюць думаць нестандартна, якія могуць прымаць рашэнні, бачыць тое, чаго не бачаць іншыя, і ствараць новыя сэнсы.

Таму ў мінулым годзе мы зрабілі рэбрэндынг гэтай праграмы, перазапусцілі яе і дадалі кампанент крэатыўнага турызму.

Слухайце далучаны гукавы файл

Яраслаў Іванюк