Беларуская Служба

Польскія вучоныя хочуць стварыць у Антарктыдзе чарговую ахоўную зону. Навошта?

26.06.2026 13:14
Польская станцыя імя Генрыка Арцтоўскага знаходзіцца на адлегласці больш за 14 тысяч кіламетраў ад Польшчы.
Аўдыё
  • Польскія вучоныя хочуць стварыць на Антарктыцы чарговую ахоўную зону. Навошта
,     .
Дрон, якім лічаць пінгвінаў у Антарктыцы. фота: Польскае радыё

Інстытут біяхіміі і біяфізікі Польскай акадэміі навук кіруе Польскай арктычнай станцыяй імя Генрыка Арцтоўскага — адзіным польскім навукова-даследчым цэнтрам у Антарктыдзе.

Станцыя працуе круглы год і служыць базай для польскіх навукоўцаў, якія праводзяць даследчыя праекты на «белым кантыненце». Яна размешчана на востраве Кінг-Джордж у Марской Антарктыдзе, недалёка ад Антарктычнага паўвострава. Цікава, што станцыя значна бліжэй да Паўднёвай Амерыкі (прыкладна тысяча км), чым да Паўднёвага полюса (прыкладна 3 тысячы км).

Станцыя імя Генрыка Арцтоўскага знаходзіцца на адлегласці больш за 14 тысяч кіламетраў ад Польшчы, і падарожжа, у залежнасці ад віду транспарту (карабель або самалёт), можа заняць ад 7 да 35 дзён. Каманда з 12 чалавек абслугоўвае станцыю круглы год, падтрымліваючы інфраструктуру. Аднак аб'ект мае месцы для прыблізна 70 чалавек, што дазваляе адначасова размяшчаць вялікія даследчыя групы.

Станцыя зараз праходзіць комплексную мадэрнізацыю  у наступным годзе запланавана ўрачыстае адкрыццё новага галоўнага корпуса, які значна пашырыць даследчыя магчымасці. Польская антарктычная станцыя імя Генрыка Арцтоўскага застаецца ў першую чаргу адкрытай платформай для польскай навукі, але дзякуючы сучаснай інфраструктуры яна таксама ўсё часцей прымае даследчыкаў з усяго свету.

Кіраўнік лабараторыі дыстанцыйнага зандзіравання і мадэлявання працэсаў навакольнага асяроддзя на польскай станцыі на Антарктыцы Роберт Бялік расказвае, што адна са сфер, якой займаюцца навукоўцы, зʼяўлякцца даследаванне птушак.

 На востраве Кінг-Джордж гняздуюцца трынаццаць відаў птушак, у тым ліку тры пінгвіны: пінгвіны Адэлі, пінгвіны Папуа і антарктычныя пінгвіны. Мы праводзім рэйды беспілотнікамі, каб сабраць фатаграфіі, якія мы выкарыстоўваем для стварэння карт і падліку колькасці кожнага віду, асабліва ў непасрэднай блізкасці ад нашай станцыі. Адна з нашых галоўных флагманскіх птушак  гэта антарктычны баклан, гэта некалькі недаацэненая, але прыгожая птушка, якая сустракаецца паблізу нашай станцыі. Гэта адна з найбуйнейшых калоній ва ўсёй Антарктыцы.

У размовах пра змены клімату Антарктыда згадваецца вельмі часта. Роберт Бялік звяртае ўвагу, што станцыя дзейнічае з 1977 года і таму, яны выдатна бачаць, як мяняецца Антарктыда.

 Мы выдатна ведаем, дзе знаходзіліся ледавікі 50 гадоў таму, а менавіта ў 1977 годзе. Ёсць таксама фотаздымкі з палётаў 1950-х гадоў, і вы можаце ўбачыць, як гэтыя ледавікі зніклі за апошнія 50 гадоў. Ёсць ледавік, які мы называем экалагічным. Ён знаходзіцца вельмі блізка да нашай станцыі, прыкладна ў двух кіламетрах, і яго фронт перамясціўся на 700 метраў, гэта значыць, што 700 метраў гэтага ледавіка зніклі. Гэта азначае, што зменшылася не толькі яго даўжыня, але і таўшчыня. Гэтую таўшчыню, вядома, цяжэй ацаніць, але гэта добра бачна. Гэта таксама ўплывае на колькасць пінгвінаў. А ў выпадку калоніі пінгвінаў Адэлі папуляцыя зменшылася ў чатыры разы. У 1970-х гадах было каля 15 тысяч гнёздаў гэтага віду, а цяпер іх менш за 4 тысячы. З іншага боку, мы ведаем, што гнёздаў менш, бо папуляцыя пінгвінаў залежыць ад крыля, якога мы ловім. Гэта прамы антрапагенны ўплыў. Вядома, Польшча не ловіць там рыбы, але іншыя краіны ўсё часцей даследуюць Антарктыку. Таму гэта ўплыў і змен клімату, і ўплыў нас, людзей, на гэтую экасістэму.

Польскі навуковец звяртае ўвагу на заўважальны ўплыў турызму, які ў Антарктыдзе набірае папулярнасць. У сувязі з гэтым вучоныя на польскай станцыі вядуць працу ў напрамку стварэння ахоўнай зоны.

 Турысты ўсё часцей наведваюць Антарктыду, і таму мы хочам абараніць яе і стварыць новыя, асабліва ахоўныя зоны, якія будуць недаступныя для чалавека, каб захаваць хаця б кавалачак Антарктыды для будучых пакаленняў. У цэлым, Дагавор аб Антарктыдзе, і ў прыватнасці Мадрыдскі пратакол аб ахове Антарктыды, вызначае такія зоны. Польшча кіруе двума такімі зонамі: зонамі 128 і 151, адна з якіх вельмі блізкая да нашай станцыі. У Антарктыдзе ўсяго 80 такіх зон; да гэтага года іх было 76, але дагавор пагадзіўся стварыць чатыры новыя, таму іх 80. Мы спрабуем стварыць новыя. Іх галоўная мэта  не пускаць людзей і пакінуць некаторыя зоны ў спакоі, свабоднымі ад умяшання чалавека, у тым ліку навукоўцаў.

Яшчэ адной сферай навуковых даследаванняў навукоўцаў Польскай антарктычнай станцыі імя Генрыка Арцтоўскага зʼяўляюцца лішайнікі.


Лішайнік з Антарктыды Лішайнік з Антарктыды

Цікава, што Польская антарктычная станцыя імя Генрыка Арцтоўскага адкрыта для прадстаўнікоў практычна ўсіх навуковых і прафесійных дысцыплін. Незалежна ад таго, ці зʼяўляецеся вы біёлагам, фізікам, хімікам, спецыялістам па касмічных даследаваннях ці аператарам беспілотнікаў, кожны можа знайсці месца на станцыі для рэалізацыі сваіх ідэй. Штогод праводзіцца набор у каманду з 12 чалавек, якая забяспечвае працу базы круглы год.

Акрамя навукоўцаў і даследчыкаў, станцыі таксама патрэбныя інжынеры-энергетыкі, тэхнікі-электроншчыкі, механікі, спецыялісты па ІТ, аператары маторных лодак, прыродазнаўцы, кухар і адміністрацыйны персанал. У цяперашні час абʼект складаецца з 16 будынкаў і мае ўласную электрастанцыю і сістэму падключэння да інтэрнэту. Калі вы марыце працаваць на станцыі або даследаваць Антарктыду, падрабязнасці набору і ўсю інфармацыю можна знайсці на сайце Інстытута біяхіміі і біяфізікі Польскай акадэміі навук.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце