Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: запякаем клубніцы пад пясочным цестам (РЭЦЭПТ/ФОТА)

24.06.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, арыгінальны ды смачны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом клубніцы пад пясочным цестам
   .
Клубніцы пад пясочным цестам. Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

Цеста

3 сталовыя лыжкі халоднага масла і крыху для змазвання формы

1/3 шклянкі аўсяных шматкоў тыпу «Геркулес» (30-35 г)

1/4 шклянкі мукі – 30 г

цукар – 50 г

дробка солі

Клубніцы

600 г клубніц

цукар – 50 г

1 чайная лыжка ванільнага экстракту або 1 сталовая лыжка амарэта

2 сталовыя лыжкі крухмалу

Прыгатаванне

Разагрэйце духоўку да 180°C. Невялікую форму для запякання (дыяметрам каля 18 см) вышмаруйце маслам.

3 сталовыя лыжкі масла разатрыце з аўсянымі шматкамі, мукой, цукарам і соллю на крошку. Злучыце інгрэдыенты ў адну масу і пастаўце ў халадзільнік, пакуль будзеце рыхтаваць клубніцы.

Клубніцы памыйце, абсушыце і выдаліце хвосцікі. Буйныя ягады разрэжце напалову, а дробныя пакіньце цэлымі.

Змяшайце клубніцы з цукрам, ванільным экстрактам або амарэта, а таксама з крухмалам. Перакладзіце ў форму для запякання. Дастаньце крошку з халадзільніка і раўнамерна рассыпце яе зверху на клубніцы.

Пастаўце ў духоўку і выпякайце каля 40 хвілін.

Дэсерт падавайце цёплым, напрыклад, з марожаным.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец