Сёлета ў параўнанні з 2025 годам амаль на 32% зменшылася лічба запытаў у інтэрнэце, датычных летняга адпачынку ў Польшчы, паведамляе партал Onet са спасылкай на статыстыку Google. У той жа час запыты, звязаныя з выездамі за мяжу, павялічыліся на 12,5%. А вось папулярнасць фразы «адпачынак за мяжой» вырасла на 210%.
На першым месцы сярод краін для адпачынку, інфармацыю пра якую шукалі жыхары Польшчы ў інтэрнэце, знаходзіцца Італія. Далей ідуць Іспанія, Турцыя, Харватыя і Грэцыя. Сярод італьянскіх напрамкаў найбольшую ўвагу прыцягнуў горад Бары, рэгіён Апулія, Рыміні, Сіцылія, а таксама азёры Гарда і Кома.
Тыя, хто аддае перавагу Іспаніі, часцей за ўсё праглядалі прапановы ў Алікантэ, Малазе і на Маёрцы.
Турцыя дамінавала ў статыстыцы пошуку пакетаў «ўсё ўключана» і прапаноў «палаючага туру».
вс