У польскай сталіцы прайшла беларуская імпрэза да гадавіны Грунвальдскай бітвы і бою пад Лісічанскам. Мерапрыемства прайшло ў варшаўскім «Беларускім доме», дзверы якога заўсёды адкрытыя для беларускіх ініцыятыў, кажа старшыня фонду «Беларусі дом» Алесь Зарэмбюк.
— Мы заўсёды адкрытыя для беларускіх ініцыятываў у Варшаве, у тым ліку для патрыятычных ініцыятыў, накіраваных на ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Сённяшняя дата — гістарычная для беларусаў, палякаў і літоўцаў. Гэта перамога ў Грюнвальдскай бітве.
У праграме святкавання былі аповеды пра зброю часоў ВКЛ, спаборніцтвы па баі на мячах, спаборніцтвы па стральбе з луку, спевы і дударская музыка. Распавядае адзін з арганізатараў імпрэзы сябра рады арганізацыі «Рух» спадар Міхал.
— У нас шырокая праграма. Ёсць і інтэрактыў, дзе можна было пабіцца на мячах і пастраляць з луку. Людзі даведаліся больш пра зброю часоў Грунвальдскай бітвы. Таксама важны аповед пра трагічны бой пад Лісічанскам, пра які зняты новы дакументальны фільм.
юл