Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пенсіі ў Польшчы будуць меншымі. Падрыхтаваныя новыя табліцы працягласці жыцця

27.07.2026 16:56
Адзін Бог ведае, колькі мы пражывём, але прагнозы сярэдняй працягласці жыцця, заснаваныя на рэальных дадзеных, маюць ключавое значэнне пры вызначэнні памеру пенсіі для будучых пенсіянераў, паведамляе businessinsider.com.pl.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Pixabay.com / Alexas_Fotos

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS) падлічыла, што ў Польшчы мужчыны пражывуць на пенсіі 16,5 гадоў, а жанчыны  больш за 24,5 гадоў.

Сярэдняя працягласць жыцця ў Польшчы расце, таму тыя, хто толькі пачынае выходзіць на пенсію, будуць атрымліваць меншыя выплаты, чым калі б яны выйшлі на пенсію да ўвядзення новых табліц.

Прынцып заключаецца ў тым, што назапашаны пенсійны капітал дзеліцца на колькасць месяцаў, якія, паводле прагнозаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, чалавек яшчэ пражыве, і атрымліваецца сума пенсіі.

У Польшчы мужчыны выходзяць на пенсію ў 65 гадоў і жанчыны ў 60 гадоў.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне падлічыла, што калі мужчына пасля 65 гадоў будзе жыць у сярэднім яшчэ 16,5 гадоў, то гэта 81,5 года. Жанчыны, якія дажываюць 60 гадоў, жывуць да 84,7 гадоў, гэта значыць, што ў іх ёсць шанец атрымліваць пенсію на працягу 24,7 года.

Гэты каэфіцыент выкарыстоўваецца пры вызначэнні пенсіі для дзялення назапашанага на працягу ўсяго прафесійнага жыцця  капіталу, пры ўмове, што чалавек вырашыць выйсці на пенсію ў заканадаўчым узросце 60/65 гадоў.

Калі чалавек выходзіць на пенсію пазней, то ад каэфіцыента з табліцы адымаюць гады, якія ён працаваў звыш пенсійнага узросту і назапашаны капітал дзеліцца на меншую лічбу, у выніку  атрымліваецца большая сума пенсіі

Пераводзячы гэта ў лічбы, калі ў чалавека назапашана 500 000 злотых капіталу да выхаду на пенсію, то для мужчыны, які выходзіць на пенсію ў 65 гадоў, дзелім гэтую суму на 16,5 гадоў, або 198 месяцаў, што ў выніку складае 2525 злотых у месяц.

Калі жанчына вырашыць выйсці на пенсію ў 60 гадоў з капіталам у 500 000 злотых, яе пенсія складзе 1686 злотых.

Цікавае параўнанне сярэдняй працягласці жыцця ў залежнасці ад месца жыхарства: хоць тэарэтычна жыццё ў вёсцы здаравейшае, з меншай колькасцю выхлапных газаў, чысцейшым паветрам і арганічнай ежай, то бок, больш здаровае, то аказваецца, што працягласць жыцця ў гарадах даўжэйшая. Мужчыны жывуць на год даўжэй, жанчыны — крыху больш за месяц.

яс