Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: робім пюрэ з цвятной капусты паводле рэцэпту з 1930-х гадоў (РЭЦЭПТ)

11.08.2026 08:31
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную, карысную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім пюрэ з цвятной капусты паводле рэцэпту з 1930-х гадоў
 .
Цвятная капуста. Pixabay/Creative Commons/Jotl

Інгрыдыенты 

1 галоўка цвятной капусты

1 сталовая лыжка сметанковага масла

1–2 сталовыя лыжкі смятаны (18%)

Цвятную капусту памыць, разабраць на невялікія суквецці і зварыць у падсоленай вадзе або на пары. 

Затым зрабіць пюрэ пры дапамозе блэндара. Дадаць у пюрэ смятану, але столькі, каб яно было не надта вадкім. Добра перамяшаць.

На патэльні разагрэць сметанковае масла, выкласці пюрэ і злёгку абсмажыць. Падаваць гарачым з мяснымі стравамі. 

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

 

 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец