Замест заняткаў у школе яна выйшла з плакатам «Школьны страйк за клімат», патрабуючы ад палітыкаў больш актыўных дзеянняў у барацьбе са змяненнем клімату.
Гэтая ініцыятыва дала пачатак міжнароднаму руху «Fridays for Future», які хутка распаўсюдзіўся далёка за межы Швецыі і аб'яднаў мільёны маладых людзей па ўсім свеце.
Сёння Грэце Тунберг 23 гады. Яна па-ранейшаму ўдзельнічае ў дэманстрацыях і акцыях грамадзянскага непадпарадкавання. Пры гэтым апошнім часам актывістка ўсё часцей выказваецца не толькі на тэмы клімату, але і адносна ўзброеных канфліктаў, сітуацыі ў сектары Газа і дзейнасці ваеннай прамысловасці.
Адной з самых гучных яе акцый сёлета стаў пратэст у Берліне 13 ліпеня. Тады Тунберг разам з некалькімі дзясяткамі актывістаў блакавала ўваходы ў офіс нямецкага ваеннага канцэрна Rheinmetall каля Брандэнбургскай брамы. Удзельнікі акцыі выступалі супраць вайны ў Газе і выкарыстання нямецкай зброі ў ваенных канфліктах.
Пасля пратэсту Грэта Тунберг апублікавала відэазварот у сацыяльных сетках, дзе за яе старонкай ў Instagram сочаць амаль 17 мільёнаў чалавек.
— Мы абавязаныя пакласці канец нашаму саўдзелу ў генацыдзе і масавых забойствах. Менавіта гэтым мы сёння і займаемся, — заявіла актывістка
яс