яйка — 3 шт.
цукар — 100 г
стручок ванілі — 1 шт.
сыр «Маскарпоне» — 500 г
вяршкі 36% — 250 г
цукровая пудра — 15 г
яблычны сок — 1 л
настойка «Зуброўка» — 150 мл
карыца
бісквіты — 40 штук
Жаўткі ўзбіваем з цукрам і ваніллю на пышную масу. Дадаем «Маскарпоне» і старанна перамешваем. У асобнай пасудзіне ўзбіваем вяршкі з цукровай пудрай. Асцярожна злучаем дзве часткі.
Яблычны сок змешваем з алкаголем і карыцай. Па адным змочваем бісквіты ў вадкасці і выкладваем іх побач у форме. Пласт бісквітаў пакрываем крэмам, зверху выкладваем астатнія змочаныя бісквіты. Завяршаем пластом крэму. Ставім у халадзільнік на некалькі гадзін, каб дэсерт астыў.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл