Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: запякаем цяляціну з рысам і капустай паводле рэцэпту з 1931 года (РЭЦЭПТ)

08.09.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: запякаем цяляціну з рысам і капустай паводле рэцэпту з 1931 года
 .
На кухні.Shutterstock/Pikoso.kz

Рэцэпт з кнігі «Як гатаваць. Практычны падручнік кухарскай справы», Марыя Дыслёва, 1931 год.

ІНГРЭДЫЕНТЫ

500 г цяляціны

160 г сметанковага масла

500 г савойскай капусты

60 г рысу

2 невялікія цыбуліны

6 яек

1 сталовая лыжка смятаны 18%

120 г пшанічнай мукі

соль

перац

ПРЫГАТАВАННЕ

Мяса і цыбулю нарэжце дробнымі кубікамі. Абсмажце на 20 г масла да мяккасці. Запраўце соллю і перцам. Можаце дадаць свае любімыя спецыі.
Рыс адварыце да мяккасці, а капусту дробна нашаткуйце. У рондалі растапіце 40 г масла, абсмажце капусту, запраўце соллю і перцам, дадайце палову шклянкі вады. Тушыце да мяккасці. Усе інгрэдыенты – мяса, рыс і капусту – астудзіце. Дадайце 2 яйкі і старанна ўсё перамяшайце. Выкладзіце ў плоскую гарачатрывалую форму.

Прыгатуйце цеста на верхні пласт. 100 г мяккага масла ўзбіце з 4 жаўткамі і смятанай. Бялкі ўзбіце ў густую, устойлівую пену і злучыце з жаўтковай масай. Асцярожна ўмяшайце муку і пасаліце. Выкладзіце цеста раўнамерным пластом на форму для запякання. Пастаўце запяканку ў духоўку, разагрэтую да 180 °C, і выпякайце каля 30 хвілін, пакуль верхні пласт не зарумяніцца. Падавайце запяканку гарачай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец